Пётр Мікалаевіч Яфрэмаў
Пётр Мікалаевіч Яфрэмаў | |
---|---|
Пётр Николаевич Ефремов | |
Дата нараджэння | 12 красавіка 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1976 (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1943—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Пётр Мікалаевіч Яфрэмаў (1925—1976) — сяржант РСЧА, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пётр Яфрэмаў нарадзіўся 12 красавіка 1925 года ў вёсцы Міхайлаўка (цяпер — Міхайлаўскае Міхайлаўскага раёна Алтайскага края). З 1930 года разам з сям’ёй жыў у Томску. У 1940 годзе скончыў сем класаў школы, у 1943 годзе — тры курса Томскага лесатэхнікума. У сакавіку 1943 года Яфрэмаў быў прызваны на службу ў РСЧА. Вучыўся ў Белацаркоўскім пяхотным вучылішчы, аднак не скончыў яго і быў у складзе курсанцкага батальёна накіраваны на фронт. Са жніўня 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Цэнтральным, 2-м Беларускім, Беларускім, 1-м Беларускім франтах. Да верасня 1943 года гвардыі чырвонаармеец Пётр Яфрэмаў быў разведчыкам ўзвода коннай разведкі 215-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
25 верасня 1943 года Яфрэмаў у складзе разведгрупы пераправіўся праз Дняпро на тэрыторыі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці БССР, употай прабраўся ў варожы тыл і здолеў здабыць каштоўныя дадзеныя аб нямецкай абароне. Дзеянні Яфрэмава дазволілі палку паспяхова пераправіцца праз Днняпро. 1 кастрычніка 1943 года ў раёне вёскі Галкі таго ж раёна разведгрупа Яфрэмава адбіла нямецкую контратаку, знішчыўшы 10 салдат праціўніка. 2 кастрычніка Яфрэмаў адным з першых у сваім падраздзяленні уварваўся ў нямецкія траншэі на паўднёвай ускраіне вёскі Галкі і знішчыў больш за 10 варожых салдат, яшчэ 4 ўзяў у палон[1].
Указам Прэзідыума ВС СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ў баях на плацдарме», чырвонаармеец Пётр Яфрэмаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2953[1][2].
У далейшым Яфрэмаў удзельнічаў у вызваленні Беларускай ССР і Польшчы. У 1944 годзе ў адным з баёў быў паранены і кантужаны. У кастрычніку 1944 года па хваробе ў званні гвардыі сяржанта Яфрэмаў быў звольнены ў запас. Жыў у Томску. Знаходзіўся на камсамольскіх пасадах, з 1949 года працаваў у лесапрамысловай галіне, слесарам, майстрам на заводзе. Памёр 4 снежня 1976 года, пахаваны на томскіх могілках Бакцін[3].
Быў таксама узнагароджаны шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Пётр Мікалаевіч Яфрэмаў на сайце «Героі краіны»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
- ↑ Список объектов культурного наследия Томской области(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Кузнецов И. И., Джога И. М. Золотые Звёзды Алтая. — Барнаул: 1982.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Ммнск, 1984.
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Барнаульскім павеце
- Памерлі 4 снежня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Томску
- Пахаваныя ў Томскай вобласці
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Нарадзіліся ў Алтайскім краі