Пётр Паўлавіч Ганскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Паўлавіч Ганскі
Фатаграфія
Аўтапартрэт у 1930-я гады
Дата нараджэння 17 лютага (1 сакавіка) 1867
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1942(1942-11-27) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, партрэт, жанравы жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Паўлавіч Ганскі (1 сакавіка 1867, Ганскае, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 27 лістапада 1942, Ле Дара, Верхняя В’ена, Францыя) — мастак-імпрэсіяніст канца XIX — пачатку XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Ганскі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Ганскіх у сяле Ганскае (цяпер Мыкалаіўка) Ананьеўскага павета Херсонскай губерні 1 сакавіка 1867 года. Бацька, Павел Пятровіч Ганскі, працаваў дырэктарам земскага банка Херсонскай губерні. Пачынаючы з 1870 года сям’я вялікую частку года праводзіць у Адэсе. у гэтым жа годзе там нарадзіўся яго малодшы брат, Аляксей Паўлавіч Ганскі — у будучым вядомы астраном.

Пачатковую мастацкую адукацыю Пётр Ганскі атрымаў на курсах пры Елісаветградскім земскім рэальным вучылішчы. З 1885 па 1889 год ён быў вольным слухачом Імператарскай Акадэміі мастацтваў, затым адправіўся ў Парыж, каб працягнуць мастацкую адукацыю ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у французскага жывапісца Жана-Леона Жэрома.

Мастак жыве ў Францыі, але рэгулярна вяртаецца ў Адэсу на розныя выстаўкі. З 1890 года ён удзельнічаў ва ўсіх выстаўках Таварыства паўднёварускіх мастакоў, а з 1894 года ён стаў сябрам гэтага таварыства. Таксама прымаў удзел у Веснавых выстаўках Акадэміі мастацтваў, выстаўках Таварыства Незалежных мастакоў у Адэсе, Таварыства французскіх мастакоў і Таварыства Незалежных ў Парыжы. Быў знаёмы з Іванам Буніным і яго жонкай. У сваіх дзённіках апошняя называла мастака «першым рускім імпрэсіяністам» і лічыла заўзятым антысемітам.

Падзеі 1917 года засталі Пятра Ганскага у Адэсе. Сямейны маёнтак Ганскіх быў разгромлены, а сам ён быў прысуджаны бальшавікамі да расстрэлу. Па словах самога Пятра Ганскага, пазбегнуць пакарання яму ўдалося дзякуючы ўваходжанню ў Адэсу Добраахвотніцкай арміі Дзянікіна. Аднак апублікаваныя ў апошнія гады дакументы (у прыватнасці пратаколы допытаў арыштаваных па адной справе з Пятром Ганскім асобаў) служаць частковым пацвярджэннем іншай версіі — Пятра Ганскага з рук бальшавікоў выкупілі, а ўсе астатнія, хто праходзіў з ім па справе, верагодна, былі расстраляныя бальшавікамі. Эвакуяваўся з Адэсы ў пачатку 1920 года разам з добраахвотніцкай арміяй.

З 1920 года назаўжды пасяліўся ў Францыі, дзе жыла яго сястра, Сафія Быстрыцкая з мужам Уладзімірам Быстрыцкім і дачкой Кірай. У 1920 годзе некаторы час пражываў у Парыжы на вуліцы Віктора Гюго, дом 67, працягваў працаваць, удасканальваў сваё майстэрства. У 1922 годзе пачаў вывучаць тэалогію ў Ліёне. У 1928 годзе ён прыняў святарскі сан, стаўшы святаром Ордэна езуітаў, а пазней пастрыгся ў манахі. Яго сяброўства і перапіска з Мікалаем Рэрыхам спрыяла распаўсюджванню Пакта Рэрыха сярод прэлатаў каталіцкай царквы, а затым і падпісанне гэтага дакумента Папам рымскім Піем ХІ. За некалькі год да смерці яму быў наданы сан кардынала-дыякана. Стаўшы каталіцкім святаром, Пётр Ганскі да канца жыцця не пакідаў заняткаў жывапісам, да прыняцця манаства актыўна дапамагаў уцекачам з тэрыторыі былой Расійскай імперыі у Францыі.

Пётр Ганскі памёр у 1942 годзе ў манастыры ў мястэчку Ле Дара, дзе і быў пахаваны. Пасля сябе ён пакінуў вялікі архіў, цэлы шэраг манускрыптаў, рукапіс фантастычнага рамана «Чырвоная зорка». Большая частка архіва захоўвалася ў яго сястры і пляменніцы (Сафіі і Кіры Бістрыцькіх), пасля смерці апошняй у пачатку 1990-х гадоў яе стрыечныя сёстры вывезлі архіў у Талін. У 1994 годзе Адэскаму мастацкаму музею яны перадалі больш за трыццаць яго жывапісных работ, у 2004 годзе — яшчэ сорак. Такім чынам сфармавалася буйнейшая музейная калекцыя работ Пятра Ганскага — сёння у фондах Адэскага мастацкага музея захоўваюцца 84 працы мастака.

Сёння творы Пятра Ганскага ўпрыгожваюць Адэскі мастацкі музей, Нацыянальны мастацкі музей Украіны, Мікалаеўскі мастацкі музей імя В.В. Верашчагіна, Дом рускага замежжа імя А. Салжаніцына і прыватныя калекцыі ў Адэсе, Кіеве і Таліне. У музеі Пулкаўской абсерваторыі захоўваюцца партрэт выбітнага французскага астранома П’ера Жансена, напісаны Пятром Ганскім ў 1904 годзе, і партрэт Аляксея Паўлавіча Ганскага.

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 13 кастрычніка — 6 лістапада 2014 года — Рыйгікогу, Талін;
  • 15 снежня 2015 года — 13 сакавіка 2016 года — Дзяржаўны музей-інстытут сям’і Рэрыхаў, Санкт-Пецярбург;
  • 18 жніўня — 14 верасня 2015 года — Дом рускага замежжа імя Аляксандра Салжаніцына, Масква;
  • 15 кастрычніка — 30 касрычніка 2015 года — Маскоўскі дзяржаўны музей «Дом Бурганава», Масква;
  • 28 красавіка — 14 чэрвеня 2016 года — Культурна-выставачны цэнтр імя Цянішавых, Смаленск;
  • 17 лютага — 1 красавіка 2017 года — Адэскі мастацкі музей, Адэса (да 150-годдзя са дня нараджэння мастака).