Пётр Паўлавіч Цімашэнка
Пётр Паўлавіч Цімашэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 2009 (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Пётр Паўлавіч Цімашэнка (18 студзеня 1913, в. Глыбоцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці — 11 лютага 2009, Мінск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны будаўнік БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працоўную дзейнасць пачаў у 1931 годзе цесляром у саўгасе працоўнага кааператыва ў г. Гомелі. У 1932—1934 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1934 года па 1936 год працаваў на будаўніцтве Гомельскага шклозавода тэхнікам па будаўніцтву. З 1936 года па 1941 год быў спачатку прарабам ваенна-будаўнічых работ, а затым старшым інжынерам ваенна-будаўнічага аддзела Беларускай ваеннай акругі.
З 1941 года па 1946 год — на ваенным будаўніцтве ва Удмурцкай АССР на пасадзе прараба, начальніка ўчастка. У 1946—1949 гадах — старшы прараб і начальнік ПТА ўпраўлення ваенна-будаўнічых работ у г. Гомелі, у 1949—1953 гадах — намеснік, а затым начальнік ПТА будтрэста № 29 у г. Мінску. З 1953 года працаваў у г. Магілёве ўпраўляючым будтрэстамі № 78, 12, 17 «Лаўсанбуд». Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. З 1978 года — дырэктар Будаўнічай выстаўкі Дзяржбуда БССР у Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны будаўнік БССР (1962). Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў будаўніцтве Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна (1974). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 23 красавіка 1975 года[1].
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Глыбоцкім
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
- Будаўнікі Беларусі
- Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Ганаровыя грамадзяне Магілёва