Пётр Пятровіч Глебаў
| Пётр Пятровіч Глебаў | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 14 красавіка 1915[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 красавіка 2000[1] (85 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Pyotr Glebov[d] |
| Маці | Mariya Mikhalkova[d] |
| Жонка | Marina Levitskaya[d] |
| Дзеці | Elena Glebova[d] і Olga Glebova[d] |
| Прафесія | акцёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0322379 |
Пётр Пятровіч Глебаў (руск.: Пётр Петро́вич Гле́бов; 14 красавіка 1915, Масква — 17 красавіка 2000, Масква, Расія) — расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1981), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1937—1940 гадах вучыўся ў Оперна-драматычнай студыі К. С. Станіслаўскага ў Маскве, дзе займаўся ў М. М. Кедрава. З 1941 года — акцёр Оперна-драматычнай студыі К. С. Станіслаўскага (з 1948 — Маскоўскі драматычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага).
У Вялікую Айчыннаю вайну добраахвотнікам пайшоў на фронт. Служыў у зенітна-артылерыйскім палку, які ахоўваў ад нацысцкіх самалётаў заходні сектар Падмаскоўя: Ачакава, Перадзелкіна, аэрапорт Унукава. Падчас службы, дзякуючы блізкасці Масквы, па дазволе камандавання разам з іншымі акцёрамі-байцамі іграў у тэатры.
Пасля вайны зноў вярнуўся ў тэатр, дзе граў да 1969 года. Удзельнічаў у спектаклях «Тры сястры» А. П. Чэхава, «Дні Турбіных» М. А. Булгакава, «Салемскія ведзьмы» А. Мілера і іншых.
З 1940 гады здымаўся ў кіно. Самая вядомая акцёрская праца — роля Рыгора Мелехава ў экранізацыі рамана М. А. Шолахава «Ціхі Дон», створанай рэжысёрам С. А. Герасімавым у 1957—1958 гадах.
З 1969 года лічыўся ў трупе Тэатра-студыі кінаакцёра. Жыў з сям’ёй на Фрунзенскай набярэжнай у доме № 40.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Асобы
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых