Пётр Пятровіч Канчалоўскі
Пётр Пятровіч Канчалоўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 (21) лютага 1876 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1956[2][3][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Piotr Petrovitch Kontchalovski[d] |
Жонка | Olga Surikova[d] |
Дзеці | Наталля Пятроўна Канчалоўская[d] |
Род дзейнасці | мастак, графік, ілюстратар, сцэнограф, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт і нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Званковы валет[d] |
Уплыў на | Ерванд Сямёнавіч Качар і Q115180621? |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Пётр Пятровіч Канчалоўскі (руск.: Пётр Петро́вич Кончало́вский; 9 [21] лютага 1876, Славянск — 2 лютага 1956, Масква, СССР) — рускі і савецкі жывапісец. Акадэмік АМ СССР (1947), народны мастак РСФСР (1946), лаўрэат Сталінскай прэміі I ступені (1943).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 9 (21) лютага 1876 года ў Славянску (Ізюмскі павет Харкаўскай губерні). Вучыўся ў Харкаўскай малявальнай школе М. Д. Раеўскай-Івановай (1885), у вячэрніх класах СМПУ ў В. Д. Суханава (1889), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы ў Ж. Ж. Бенжамен-Канстана і Ж. П. Ларана (1896—1898) і ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1898—1907) у Г. Р. Залемана, В. Я. Савінскага, П. В. Кавалеўскага. У 1904 годзе зноў быў у Еўропе; наведаў Францыю, Іспанію, Германію, Вялікабрытанію, Італію (куды прыязджаў перыядычна ў 1907—1914).
Адзін з заснавальнікаў аб’яднання «Бубновы валет», яго старшыня (1911), быў членам мастацкіх аб’яднанняў: «Саюз моладзі» (1911) і «Свет мастацтва» (1911—1922, з перапынкамі).
У час Першай сусветнай вайны, у 1914—1917 гадах знаходзіўся на ваеннай службе. У 1918—1921 гадах выкладаў у ГСММ, якія былі пераўтвораны ва ВХУТЭМАС, затым ва ВХУТЭІН у Маскве, дзе ён быў прафесарам у 1926—1929 гадах. Быў членам аб’яднання «Быццё» (1921—1930).
Жыў у Маскве. У 1932 годзе набыў у А. І. Траяноўскай сядзібу Бугры (цяпер вядомую як «дача Канчалоўскага»), якая пазней увайшла ў межы горада Обнінска.
Зноскі
- ↑ а б Кончаловский Пётр Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Кончаловский Пётр Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Pyotr Petrovich Konchalovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Russian // (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2020.
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Ізюмскім павеце
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя мастакі РСФСР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Славянску