Пётр Пятровіч Міклашэвіч
Пётр Міклашэвіч | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 8 лютага 2008 | ||||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |||
Папярэднік | Рыгор Васілевіч | |||
| ||||
29 лістапада 2004 — 8 лютага 2008 | ||||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Віктар Шэйман | |||
Пераемнік | Рыгор Васілевіч | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык | |||
Нараджэнне | 18 кастрычніка 1954 (66 гадоў)
|
Пётр Пятро́віч Міклашэ́віч (нар. 18 кастрычніка 1954, в. Касута Вілейскага раёна Мінскай вобласці, БССР) — Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь, былы Генеральны пракурор Беларусі, дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
З 1972 па 1982 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах.
З 1982 года працаваў суддзёй, старшынёй суда Буда-Кашалёўскага раёна, суддзёй Гомельскага абласнога суда. У 1989 — 1998 гадах — на пасадзе старшыні Гомельскага абласнога суда.
У 1998 — 1999 гадах — першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З 1999 па 2004 год працаваў на пасадзе першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.[2]
У 2004 — 2008 гадах — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.[3]
З лютага 2008 года — суддзя і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
8 лютага 2013 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін.[4]
31 студзеня 2018 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [5].
Аўтар шэрагу навуковых публікацый.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія на сайце Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь (руск.) .
- Біяграфія на сайце Гомельскага абласнога суда (руск.) .
- Біяграфія на сайце праекта «Хто ёсць хто» (руск.) .
Зноскі
- ↑ http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 1999 года № 542 «Аб прызначэнні П.П.Міклашэвіча суддзёй і першым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2004 года № 588 «Аб прызначэнні П.П.Міклашэвіча Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2013 года № 73 «Аб П.П.Міклашэвічы»
- ↑ http://www.kc.gov.by/be/document-1073