Пётр Пятровіч Пётух

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Пятровіч Пётух
сцяг
Старшыня Мінскага аблвыканкама
1994 — 1998
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Альфонс Тышкевіч
Пераемнік: Мікалай Дамашкевіч
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат тэхнічных навук
Нараджэнне: 3 лістапада 1950(1950-11-03) (69 гадоў)
 
Узнагароды:
Ордэн Пашаны, Беларусь

Пётр Пятро́віч Пё́тух (нар. 3 лістапада 1950 г., в. Вялікія Жаберычы Крупскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў без адрыву ад вытворчасці Беларускі палітэхнічны інстытут, у 1989 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу, атрымаўшы адукацыю інжынера-механіка і выкладчыка грамадскіх дысцыплін.

З 1971 па 1978 год працаваў майстрам, тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха, начальнікам цэха Барысаўскага завода аўтатрактарнага абсталявання.

Затым — на партыйнай працы: намеснік начальніка аддзела Барысаўскага гаркама КПБ, сакратар парткама прадукцыйнага прадпрыемства «Барысаўдрэў», другі сакратар гаркама. Выбіраўся першым намеснікам старшыні, старшынёй Барысаўскага гарвыканкама.

З 1991 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях (Дзяржкампрама Беларусі), затым — прэзыдэнт канцэрна «Белместпрам».

У 19941998 гадах працаваў старшынёй Мінскага аблвыканкама.

Са снежня 1998 года па жнівень 2004 года кіраваў дзяржаўным прадпрыемствам «Белтрансгаз»[1].

6 кастрычніка 2000 года быў прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белгазпрамбанк».

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання, з’яўляўся членам Камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[2].

Тэма кандыдатскай дысертацыі — «Распрацоўка тэхналагічных метадаў павышэння надзейнасці працы доўга эксплуатуючых магістральных газаправодаў газатранспартнай сістэмы Рэспублікі Беларусь»[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку.

Зноскі