Пётр Раізій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Раізій
Дата нараджэння 1515
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1571(1571-03-22)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, адвакат
Месца працы
Альма-матар

Пётр Раізій, Педра Руіз дэ Морас (? — 1571) — пісьменнік, прававед, адзін з заснавальнікаў навуковай школы юрыспрудэнцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Належаў да школы гуманістаў (або элегантнай юрыспрудэнцыі). Доктар права.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паходжання іспанец. Адукацыю атрымаў у Падуанскім і Балонскім універсітэтах, прафесар Кракаўскай акадэміі. З 1551 г. жыў у Вільні, працаваў у складзе судоў і на розных пасадах у Віленскім біскупстве, напісаў некалькі юрыдычных трактатаў. У 15601563 выкладаў рымскае і магдэбургскае права ў школе права пры касцёле св. Янаў у Вільні. Быў пробашчам касцёла св. Янаў у Вільні, у свой час не дазволіў прыбыўшым у горад езуітам карыстацца гэтым касцёлам[1].

3 імем Раізія звязана заснаванне ў Вільні ў 1563 г. першай школы права (паводле сведчання Т. Нарбута, там Раізій выкладаў рымскае, саксонскае, магдэбургскае права), якую ен ператварыў у вучылішча юрыспрудэнцыі, дзе арганізаваў падрыхтоўку суддзяў, адвакатаў і іншых судовых чыноўнікаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Добрая тэарэтычная падрыхтоўка, веданне рымскага, магдэбургскага, кананічнага права, высокі аўтарытэт вучонага абумовілі далучэнне Раізія да работы над Статутам ВКЛ 1566. Сваей практычнай і навук дзейнасцю Раізвій зрабіў значны ўклад у развіцце права і культуры ў ВКЛ.

У літаратурна-прававой дзейнасці звяртаўся да актуальных праблем, пераважна звязаных са спадчынным правам. У паэме «Да польсюх магнатаў пра каралеўскі шлюб» (1553) выступіў прыхільнікам спадчыннай манархіі, неабходнасць якой абгрунтоўваў інтарэсамі стабілізацыі становішча ў дзяржаве. У 1561 г. склаў для жамойцкага біскупства канстытуцыю і навелы (законапапажэнні і правілы). У Вільні ўваходзіў у склад дворнага гаспадарскага суда, які разглядаў апеляцыі ад гарадоў з магдэбургскім правам, што паслужыла падставай для напісання працы «Заключэнне Пятра Раізія, карапеўскага юрысконсульта, аб справах, што слухаліся на судовых пасяджэннях Літвы, і аб абскарджанні судовых рашэнняў» (выд. ў 1563 у Кракаве, у 1570 у Франкфурце-на-Майне, у 1572 у Венецыі).

Зноскі

  1. Paszenda J. Kościół Św. Jana… S. 266.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Paszenda J. Kościół Św. Jana w Wilne w okresie jezuickim 1571—1773 // Kwartalnik Architektury i Urbanistyki. W-wa, 1985. R. XXX. Z. 3.
  • Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 2006. — С. 505.
  • Малышаў, А. А. Універсітэты Пятра Раізія (1515?—1571) // Традиции университета: от Франциска Скорины до современности: сб. материалов Междунар. науч. конф., Минск, 26—27 октября 2017 г. / Мин-во образования РБ, БГУ; редкол.: С. Н. Ходин [и др.]. — Мн.: Издательский центр БГУ, 2017. — 284, [1] с.: ил., табл., схемы. — C. 182—186. — ISBN 978-985-553-517-2.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стагоддзі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Склад. Г. А. Маслыка; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн: БелЭН, 1995. — 670 с.: іл. — ISBN 985-11-0016-1.
  • Раізій Пётр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 86. — ISBN 985-11-0214-8.