Пётр Рудаміна-Дусяцкі (кашталян смаленскі)
Выгляд
Пётр Рудаміна-Дусяцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Трубы» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Храптовіч | ||||||
Пераемнік | Яўстах Кірдзей | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Томаш Грахоўскі | ||||||
Пераемнік | Генрык Дэнгаф | ||||||
|
|||||||
Смерць | не пазней за 22 мая 1649 | ||||||
Род | Рудаміны-Дусяцкія | ||||||
Бацька | Ян Рудаміна-Дусяцкі | ||||||
Маці | Феліцыя з Талочкаў[d] | ||||||
Жонка | Марына з Абрамовічаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Ян Мікалай Рудаміна-Дусяцкі, Соф’я з Рудамінаў-Дусяцкіх[d][2] і Крысціна з Рудамінаў-Дусяцкіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
Пётр Рудаміна-Дусяцкі (? — 1649) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян дорпацкі (1639—1643) і смаленскі (з 1643).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з роду Рудамінаў-Дусяцкіх герба «Трубы», сын браслаўскага войскага Яна Рудаміны-Дусяцкага. Вучыўся ў Нясвіжскім калегіуме, Віленскай акадэміі. Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629, з Расіяй 1609—1618 і 1632—1634.
Браслаўскі падстолі ў 1620—1621, войскі ў 1621—1624, харунжы ў 1624—1639, кашталян дорпацкі ў 1639—1643 і смаленскі з 1643; староста ўсвяцкі ў 1623—1640; пасол на соймы 1631, 1632, 1635, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1619, 1626.
Меў сына Яна Мікалая.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 89. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 291.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Рудаміны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 514. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.