Пётр Самсонавіч Касовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Самсонавіч Касовіч
Дата нараджэння 16 (28) верасня 1862
Месца нараджэння
Дата смерці 13 (26) жніўня 1915 (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера глебазнаўства
Месца працы
  • Лясны інстытут[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Самсонавіч Касовіч (28 верасня 1862, Горкі, Магілёўская вобласць26 жніўня 1915) — расійскі аграхімік, глебазнавец і фізіёлаг раслін, сапраўдны стацкі саветнік, прафесар, старшыня Таварыства дапамогі бедным вучням Імператарскага ляснога інстытута.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1887) і Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1889). У 1891—1894 гг. працаваў у Маскоўскім універсітэце, з 1902 г. прафесар кафедры глебазнаўства Пецярбургскага ляснога інстытута. З 1895 г. узначальваў Бюро па земляробству і глебазнаўству навуковага камітэта Міністэрства земляробства. У 1897 г. арганізаваў сельскагаспадарчую хімічную лабараторыю для вывучэння аграхімічных уласцівасцей глеб Расіі. У 1900 г. заснаваў “Журнал опытной агрономии” і дзесяць год рэдагаваў яго, зрабіўшы трыбунай агранамічнай навукі. У 1905—1907 гг і ў 1909—1911 гг. выконваў абавязкі абранага дырэктара Імператарскага ляснога інстытута. Ставіў палявыя вопыты па вывучэнні вапнавання глеб. Даказаў, што свабодны азот бабовыя расліны засвойваюць толькі праз карані, на якіх ёсць спецыяльныя клубеньчыкі (1889—1891); вызначыў растваральную ролю фізіялагічна кіслых аміячных угнаенняў, якія ўносяцца разам з фасфарытам. Першым у Расіі даследаваў кругаварот серы і хлору ў прыродзе (1913).

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Основы учения о почве. – СПб, 1911.
  • Краткий курс общего почвоведения. – СПб, 1916.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касовіч Пётр Самсонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мн., 1999. — Т. 8. — С. 150—151.
  • Касовіч Пётр Самсонавіч // Асветнікі зямлі беларускай (X-пач.XX ст.) : энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2006. — С. 216.
  • Касовіч Пётр Самсонавіч // Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург / Мікола Нікалаеў. — Санкт-Пецярбург, 2009. — С. 212.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]