Пётр Скарга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Скарга
польск.: Piotr Skarga
Piotr Skarga 1.PNG
Род дзейнасці: багаслоў, пісьменнік, агіёграф
Дата нараджэння: 2 лютага 1536(1536-02-02)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 верасня 1612(1612-09-27) (76 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Месца працы:
Альма-матар:
Commons-logo.svg Пётр Скарга на Вікісховішчы
Пётр Скарга (невядомы аўтар, да 1612)
Герб Скаргі — «Павеза»

Пётр Скарга, сапр.: Пётр Павенскі (2 лютага 1536, Груец у Мазовіі, Польшча — 12 верасня 1612, Кракаў) — царкоўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, пачынальнік польскай аратарскай прозы.

З 1552 па 1555 вывучаў філасофію ў Кракаўскім універсітэце. Узначальваў парафіяльную школу пры касцёле Св. Яна ў Варшаве (1555–1557), а потым быў хатнім настаўнікам дзяцей кракаўскага кашталяна Анджэя Тэнчынскага (1557–1562). У 1564 г., пасля высвячэння на ксяндза ў Львове, становіцца канонікам Лацінскага сабору і распачынае прапаведніцкую дзейнасць. У 1566 г. перавёўся ў Гарлічын каля Пшаворска у маёнтак Яна Кшыштафа Тарноўскага, сына вялікага кароннага гетмана Яна Тарноўскага, каб «умацаваць яго ў веры».

У 1568 г. прыехаў у Рым, дзе на наступны год (1569) уступіў у Таварыства Ісуса. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце вывучаў тэалогію ў Collegium Romanum (пазней – Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт). Пэўны час выконваў абавязкі пенітэнцыярыя ў рымскай базіліцы Св. Пятра. У 1571 г. вярнуўся ў Польшчу. Быў прафесарам і прапаведнікам у Пултуску (1571–1572). Выязджаў па справах новых езуіцкіх пляцовак у Львоў, Яраслаў і Плоцк. У 1573 г. быў накіраваны ў Вільню, дзе з 1574 г. стаў спачатку намеснікам рэктара Віленскага езуіцкага калегіума, а потым першым рэктарам Віленскай акадэміі (1579–1584).

Напачатку 1580-х гг. П. Скарга па даручэнні караля Стэфана Баторыя займаўся арганізацыяй новых адукацыйных пляцовак Таварыства Ісуса на поўначы і ўсходзе Рэчы Паспалітай. У 1580 г. разам з айцамі-езуітамі Янам Аландам, Станіславам і Лянчынскім наведаў Полацк[1], пачаўшы працу па стварэнні ў горадзе калегіума. З ліста Скаргі ад 2 жніўня 1581 г. да генерала Таварыства Ісуса Клаўдзіа Аквавівы вынікае, што ў 1581 г. там ужо вяліся заняткі ў двух пачатковых класах, дзе навучалася больш за 40 чалавек[2]. (Польскі гісторык-езуіт Людвік Гжэбень пазначае, што гэтыя звесткі Скарга падае яшчэ ў лісце К. Аквавіве ад 7 сакавіка 1581 г.[3]) У далейшым Скарга працягваў курыраваць дзейнасць полацкіх езуітаў, неаднаразова наведваў горад і ў ліставанні з вышэйшымі прадстаўнікамі езуіцкай іерархіі рашуча абгрунтоўваў неабходнасць кадравай і матэрыяльнай падтрымкі заснаванага Стэфанам Баторыям калегіума. Так, напрыклад, у тым жа лісце да генерала (ад 2 жніўня 1581 г.) ён прасіў даслаць у Полацк езуітаў: муляра, каб той б мог узначаліць работы па ўзвядзенню будынкаў калегіума, і настаўніка[2]. Лічыцца першым рэктарам Полацкага езуіцкага калегіума (1582–1586)[4]. Таксама дзякуючы намаганням Скаргі былі адкрыты калегіумы ў Рызе (1582) і Дэрпце (Тарту) (1583).

Вёў актыўную барацьбу супраць Рэфармацыі. Дзякуючы аратарскаму таленту заўсёды перамагаў сваіх апанентаў у дыспутах. Здолеў вярнуць уплывовага прыхільніка кальвінізму М. К. Радзівіла (Сіротку) у каталіцызм. 3 1584 у Кракаве. На працягу 25 гадоў (з 1588) прыдворны прапаведнік караля і вял.кн. Жыгімонта Вазы. Ініцыятар і прапагандыст Брэсцкай уніі 1596.

Празваны сучаснікамі Златавустам, яго казанні адрозніваліся красамоўствам і сведчылі пра высокую эрудыцыю. Аўтар рэлігійна-палітычных твораў: «Пра еднасць Божай царквы» (1577), «Жыціі святых» (1579), «Брэсцкі сінод» (1597), «Сеймавыя казанні» (1600), «Жаўнерскія набажэнствы» (1606), «На трэны і лямант Тэафіла Арталога» (1610) і інш. Выступаў за моцную цэнтралізаваную дзяржаву на чале з каралём з абсалютнай уладай, аднак дзеянні манарха, на думку Пятра Скаргі, павінны абмяжоўвацца правам і радай. Разам з тым палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля. Абгрунтоўваў ідэю царкоўнай уніі для ўмацавання духоўнага адзінства дзяржавы. Рэзка крытыкаваў анархізм і разбэшчанасць шляхты, яе класавы эгаізм, сацыяльную няроўнасць і прыгнёт сялянства. Папярэджваў, што прамаруджванне з рэформамі па цэнтралізацыі дзяржавы можа прывесці да падзення Рэчы Паспалітай.

У ХІХ ст. П. Скарга разглядаўся польскай інтэлігенцыяй як прарок трагічнага лёсу краіны. Яму прысвечана вядомая карціна Я. Матэйкі «Казанне Скаргі» (1864).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Areopagus. To jest wykład słów ś. Pawła Apostoła Kraków, 1609;
  • Artes duodecim sacramentariorum, Wilno 1582;
  • Bractwo miłosierdzia, Kraków 1588;
  • C. Baroniusz, Roczne dzieje kościelne, Kraków 1603 (пераклад П. Скаргі)
  • Discurs na konfederacyją, Kraków 1607;
  • Dziękowanie kościelne za zwycięstwo multańskie, Kraków 1600;
  • Gratiae Deo actae ab ecclesia, Kraków 1601;
  • Kazania na niedziele i święta całego roku, Kraków 1595, a w nich Kazania sejmowe, 1597 (палітычны трактат у форме казання);
  • Kazania o siedmi sakramentach, Kraków 1600;
  • Kazania przygodne, Kraków 1610; (wybór kazań maryjnych)
  • Messyjasz nowych arianów, Kraków 1612;
  • Na artykuł o jezuitach zjazdu sędomierskiego odpowiedź, Kraków 1606;
  • Na moskiewskie zwycięstwo kazanie, Kraków 1611;
  • Na threny i Lament Theophila Orthologa, Kraków 1610;
  • O jedności Kościoła Bożego pod jednym Pasterzem i o greckim od tej jedności odstąpieniu, Wilno 1577
    (2-е выд. 1590 над назвай O rządzie i jedności Kościoła Bożego pod jednym pasterzem);
  • Pokłon Panu Bogu zastępów za zwycięstwo multańskie, Kraków 1605;
  • Pro Sacratissima Eucharistia contra haeresim Zwinglianam, ad Andream Volanum, Wilno 1576;
  • Próba zakonu Societatis Iesu, Kraków 1607;
  • Proces konfederacyjej, [Kraków] 1595;
  • Proces na konfederacyją, [Kraków] 1596;
  • Siedem filarów, na których stoi katolicka nauka o Przenajświętszym Sakramencie Ołtarza,[Wilno] 1582;
  • Synod brzeski, Kraków 1597;
  • Upominanie do Ewanielików, Kraków 1592;
  • Wsiadane na wojnę kazanie, Kraków 1602;
  • Wtóre zawstydzenie arianów, przeciw… Jaroszowi Moskorzewskiemu z Moskorzowa, Kraków 1608;
  • Wzywanie do jednej zbawiennej wiary, Wilno 1611;
  • Wzywanie do pokuty obywatelów Korony Polskiej i W. Księstwa Litewskiego, Kraków 1610;
  • Zawstydzenie arianów, Kraków 1604;
  • Zawstydzenie nowych arianów, Kraków 1608;
  • Żołnierskie nabożeństwo, Kraków 1606;
  • Żywoty świętych, Wilno 1579 (ukazało się 8 wydań za życia autora) (выд. 1857).

Зноскі

  1. Grzebień, L. Chronologia pobytu i działności Piotra skargi w Wilnie (1573–1584) / L. Grzebień // Senoji Lietuvos Literatūra. – Kn. 35/36 (2013) – p. 30.
  2. 2,0 2,1 Ks. Piotr Skarga SJ (1536–1612). Życie I dziedzictwo. Rok jubileuszewy // Red. Roman Darowski SJ i Stanisław Ziemiaóski SJ. – Kraków: Wydawnictwo WAM – Wydawnictwo Ignatianum, 2012. – s. 118–119.
  3. Grzebień, L. Chronologia pobytu i działności Piotra skargi w Wilnie (1573–1584) / L. Grzebień // Senoji Lietuvos Literatūra. – Kn. 35/36 (2013) – p. 31.
  4. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шалькевіч В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. — Мн., 1999.
  • Grzebień, L. Chronologia pobytu i działności Piotra skargi w Wilnie (1573–1584) / L. Grzebień // Senoji Lietuvos Literatūra. – Kn. 35/36 (2013) – s. 15–41.
  • Ks. Piotr Skarga SJ (1536–1612). Życie I dziedzictwo. Rok jubileuszewy // Red. Roman Darowski SJ i Stanisław Ziemiaóski SJ. – Kraków: Wydawnictwo WAM – Wydawnictwo Ignatianum, 2012. – 436 s.