Пётр Стаянаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Стаянаў
Flickr - europeanpeoplesparty - EPP Congress Rome 2006 (48) (cropped).jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, адвакат
Нараджэнне: 25 мая 1952(1952-05-25) (67 гадоў)
 
Узнагароды:
Grand Star of the Decoration for Services to the Republic of Austria Ордэн Слана Decoration of the Order of Civil Merit Order of the Star of Romania

Пётр Стэфанаў Стаянаў (балг.: Петър Стефанов Стоянов; нар. 25 мая 1952) — балгарскі палітык, другі прэзідэнт Балгарыі ў 1997—2002 гадах.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 мая 1952 г. у Плоўдзіве.

У 1976 годзе скончыў юрыдычны факультэт універсітэта Святога Клімента Ахрыдскага ў Сафіі.

З 1978 года працаваў адвакатам у Плоўдзіве.

У 1990 годзе заняў пасаду прэс-сакратара Саюза Дэмакратычных Сіл (СДС) у Плоўдзіве.

У 1992 годзе перайшоў на пасаду намесніка міністра юстыцыі ад СДС у кабінеце, узначаленым Філіпам Дзімітравым.

У траўні 1993 г. абраны старшынёй Юрыдычнай Рады.

У 1994 годзе абраны дэпутатам 37-га склікання. У тым жа годзе ён стаў намеснікам старшыні фракцыі СДС і намеснікам старшыні Камісіі па справах моладзі, спорту і турызму.

У 1995 годзе абраны віцэ-прэзідэнтам СДС, цяпер ён адказваў за ўнутраную палітыку.

Ад 1 чэрвеня 1996 г. стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 2 лістапада 1996 года, Пётр набраў 59 % ці 2502517 галасоў, і разам з віцэ-прэзідэнтам Тодарам Кавалджыевым ўзначаліў Балгарыю.

2001 балатаваўся на другі тэрмін, і прайграў выбары Георгію Пырванаў.