Пётр Сямёнавіч Самадураў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Сямёнавіч Самадураў
руск.: Пётр Семёнович Самодуров
Дата нараджэння 10 ліпеня 1908(1908-07-10)
Месца нараджэння Пяцігорск, Расійская імперыя
Дата смерці 26 студзеня 1985(1985-01-26) (76 гадоў)
Месца смерці Мінск, БССР, СССР
Грамадзянства  СССР
Навуковая сфера геалогія, петраграфія, мінералогія
Месца працы Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі НДІ глебазнаўства і аграхіміі, Кубанскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат геолага-мінералагічных навук, доктар геаграфічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт

Пётр Сямёнавіч Самаду́раў[1] (руск.: Пётр Семёнович Самодуров; 10 ліпеня 1908, Пяцігорск — 26 студзеня 1985, Мінск) — вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1947), доктар геаграфічных навук (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Пяцігорск (Расійская імперыя). У 1937 годзе скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Займаўся падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі. У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на розных франтах[2]. У баях пад Кіевам быў цяжка паранены і кантужаны. Пасля вайны працаваў лабарантам, інжынерам, навуковым супрацоўнікам у розных геалагічных установах. Выкладаў у Растоўскім універсітэце, у 1954—1956 гг. — у Беларускім дзяржаўным універсітэце[1]. Працаваў у Якуцкім універсітэце. У 1957 годзе абараніў дысертацыю на званне кандыдата геолага-мінералагічных навук. У 1958—1969 гг. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі. У 1970—1980 гг. узначальваў кафедру ў Краснадарскім універсітэце[2]. У 1981—1985 гг. жыў у Мінску[2].

Памёр 21 студзеня 1988 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы П. С. Самадурава ў галіне вывучэння лёсавых і лёсападобных глеб, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Сярод апублікаваных прац:

  • Минералы и химические элементы в профиле сильноподзоленных дерново-подзолистых почв Белоруссии, образовавшихся на лёссовидных породах. (разам з П. П. Рагавым);
  • Почвообразующие породы и их роль в формировании почв БССР. — Мн., 1962.;
  • Палево-подзолистые почвы Белоруссии // Свойства почв и их плодородие. — Мн., 1967.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]