Перайсці да зместу

Пётр Сяргеевіч Арцёмаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Сяргеевіч Арцёмаў
Дата нараджэння 14 ліпеня 1941(1941-07-14) (84 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак па шкле
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Пётр Сяргеевіч Арцёмаў (нар. 14 ліпеня 1941, в. Воткіна, Калужская вобласць, Расія) — беларускі мастак.

Нарадзіўся 14 ліпеня 1941 года ў вёсцы Воткіна Калужскай вобласці, Расія. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970 года. Галоўны мастак Барысаўскага крыштальнага завода імя Ф. Дзяржынскага з 1970 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года. Жыве ў г. Барысаве[1].

Працуе ў галіне мастацкага шкла. Асноўныя творы: дэкаратыўны камплект «Ранішняя раса», вазы «Раніца», «Пярсцёнкі», сталовы сервіз «Хлебасольны», набор «Адуванчык», набор ваз «Бярэзіна», набор дэкаратыўных бутляў «Трапезны». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ і Нацыянальнай мастацкай галерэі Беларусі[1].

Узнагароджаны сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР[1].

Верагодна, муж мастачкі Таццяны Арцёмавай.

  1. а б в г Арцёмаў Пётр Сяргеевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.