Пётр Фірлей (ваявода рускі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Фірлей
POL COA Lewart.svg
Сцяг Ваявода люблінскі
1537 — 1545
Папярэднік Ян Алясніцкі
Пераемнік Анджэй Тэнчынскі
Сцяг Ваявода рускі
1545 — 1553
Папярэднік Станіслаў Адрованж
Пераемнік Мікалай Сяняўскі

Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць 1 верасня 1553
Месца пахавання
Род Род Фірлеяў[d]
Бацька Мікалай Фірлей
Дзеці Мікалай Фірлей[d], Ян Фірлей[d] і Анджэй Фірлей[d]

Пётр Фірлей герба «Леўарт» (? — 1 верасня 1553) — польскі магнат, каралеўскі прыдворны, кашталян хэлмскі (1527), староста: люблінскі, радамскі, казімежскі. Сын Мікалая Фірлея і Ганны Мялецкай.

У час вайны з Масковіяй браў удзел у бітве пад Оршай 8 верасня 1514 года. Быў саветнікам каралевы Боны, а потым Жыгімонта Аўгуста. У кастрычніку 1535 года быў прызначаны кашталянам бецкім, а праз месяц ужо стаў кашталянам вісліцкім. У 1537 годзе стаў ваяводам люблінскім і быў на гэтай пасадзе да 1545 года, калі пасля смерці Станіслава Адрованжа стаў ваяводам рускім. У 1551—1552 гадах удзельнічаў у барацьбе з паўстаннямі супраць Кароны ў Прусіі.

У 1532 годзе арандаваў радамскае староства і захоўваў яго да самай смерці. Таксама арандаваў староствы казімежскае і люблінскае.

Надмагільная пліта Мікалая і Пятра Фірлеяў у дамініканскім касцёле ў Любліне

Фундаваў Янавец на землях вёскі Серакомля і Любартаў, дзе пабудаваў замкі[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Кацярынай Тэнчынскай герба «Тапор». У іх нарадзілася 6 дзяцей:

  • Ян Фірлей
  • Мікалай Фірлей
  • Андрэй Фірлей
  • Ганна Фірлей
  • Ядвіга Фірлей
  • Барбара Фірлей

Зноскі

  1. J. Bazydło, Firlej, [w:] Encyklopedia Katolicka, t. 5, Lublin 1989, kol. 298.