Пётр Харытонавіч Басянкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пётр Харытонавіч Басянкоў
Дата нараджэння

13 (26) лістапада 1908(1908-11-26)

Месца нараджэння

в. Вылева цяпер Добрушскі раён Гомельская вобласць Беларусі

Дата смерці

24 ліпеня 1969(1969-07-24) (60 гадоў)

Прыналежнасць

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Род войскаў

бранятанкавыя войскі

Гады службы

19411946

Званне

старэйшы сяржант, механік-кіроўца танка

Бітвы/войны

Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940, Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png

Пётр Харытонавіч Басянкоў (13 (26) лістапада 1908, в. Вылева цяпер Добрушскі раён Гомельская вобласць — 24 ліпеня 1969) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, механік-кіроўца танка Т-34 326-га танкавага батальёна 117-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, Герой Савецкага Саюза (24.3.1945), старэйшы сяржант[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыўшы пачатковую школу, з 1922 года працаваў слесарам у горадзе Гомелі.

У Чырвонай арміі з 1930 года[1]. Удзельнік савецка-фінскай вайны[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Член ВКП(б) з 1944 года. Удзельнік бітваў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Беларусі, Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі, Германіі[1].

Механік-вадзіцель танка Т-34 326-га танкавага батальёна (117-я танкавая брыгада, 1-ы танкавы корпус, 6-я гвардзейская армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) кандыдат у члены ВКП (б) старэйшы сяржант Пётр Басянкоў асабліва вызначыўся пры вызваленні Латвіі.

18 верасня 1944 г. ля горада Добэлэ Латвійскай ССР экіпаж танка, у складзе якой быў механік-кіроўца Басянкоў, адбіў 8 контратак танкаў суперніка, знішчыўшы тры танка і адну самаходную гармату. Застаўшыся адзін, пасля гібелі астатніх членаў танкавага экіпажа, Пётр Басянкоў не спыніў бою да падыходу падмацавання[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства старэйшаму сяржанту Басянкову Пятру Харытонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5958).

У 1946 годзе П. Х. Басянкоў дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у горадзе-героі Адэсе, затым у Гомелі, і ў працоўным пасёлку Касцюкоўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1] Беларусі. Памёр 24 ліпеня 1969 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імя Героя носіць вуліца ў горадзе Добрушы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Басенков Пётр Харитонович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 344. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Харытонавіч Басянкоў на сайце «Героі краіны»