Пётр Шарэйка
Пётр Шарэйка | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 2009 (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гінеколаг |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Пётр Шарэйка (23 кастрычніка 1916, г. Ваўкавыск — 25 ліпеня 2009, г. Варшава, Польшча) — лекар, гінеколаг і гісторык медыцыны .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Томаса Шарэйкі і Сафіі Севашкевіч. У 1936—1939 гадах — студэнт медыцынскага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1941 годзе вывучаў медыцыну ў Нацыянальным інстытуце медыцыны ў Львове. Дыплом лекара атрымаў 25 чэрвеня 1941 года. Абараніў яго 25 сакавіка 1946 года на медыцынскім факультэце Ягелонскага ўніверсітэта.
У 1941—1942 гадах працаваў у акушэрска-гінекалагічным аддзяленні шпіталя Святога Лазара ў Кракаве. З 1945 па 1950 год кіраўнік дэпартамента шпіталяў Міністэрства аховы здароўя. З 1952 па 1954 год ад’юнкт кафедры аховы здароўя Медыцынскай акадэміі ў Варшаве. Арганізатар і галоўны лекар акушэрска-гінекалагічнай клінікі на вул. Мідаліньскага ў Варшаве. У 1965—1968 гадах галоўны лекар лякарні Святой Сафіі на вул. Жалезнай у Варшаве. У 1968—1970 гадах галоўны лекар бальніцы на вул. Інфлянцкай. З 1976 па 1984 год галоўны лекар паліклінікі раёна Варшава-Воля. З 1948 па 1950 год рэдактар часопіса «Польскія шпіталі». У 1980-х гадах па яго ініцыятыве была ўтворана гістарычная секцыя Польскага медыцынскага таварыства.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 годзе калегія Польскага Медыцынскага Таварыства ўзнагародзіла Шарэйку медалём «Gloria Medicinae», а ў 1994 годзе ён стаў ганаровым членам Польскага Таварыства Гісторыі медыцыны і фармацыі. У 1998 годзе годзе ўзнагароджаны медалём Аўгуста Фердынанда Вольфа.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шасці тамоў Слоўніка польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя, апублікаваных у перыяд часу з 1990 па 2003 год.
Супрацоўнічаў з рэдакцыямі Польскага біяграфічнага Слоўніка, Энцыклапедыяй Здароўя, Малой Медыцынскай Энцыклапедыяй[1].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. TLW, Варшава 1991
- Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 2, Навуковае выдавецтва Semper 1991
- Слоўнік польскіх лектараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 3, Навуковае выдавецтва Semper 1995
- Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 4, Навуковае выдавецтва Semper
- Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 5, Выдавецтва Bellona
- Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 6, Выдавецтва Bellona 2001
Зноскі
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыску
- Памерлі 25 ліпеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Праваслаўных могілках Варшавы
- Выпускнікі Львоўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Члены Польскага медыцынскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Польская акадэмія навук
- Гісторыкі медыцыны
- Медыкі Польшчы