Пётр Якаўлевіч Сяўрук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Якаўлевіч Сяўрук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1929(1929-10-04)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

Пётр Якаўлевіч Сяўрук (1905, Скідзель, Гродзенскі раён — 4 кастрычніка 1929, Скідзель, Гродзенскі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шматдзетнай сям’і, якая ў часы Першай сусветнай вайны ў выніку бежанства апынулася ў Ліпецку. Тут пачаў вучобу. У 1921 годзе вярнуўся ў бацькамі ў Скідзель. Актыўна ўключыўся ў работу Таварыства беларускай школы, Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Арганізаваў публічную бібліятэку ў Скідзелі, да 1928 года быў старшынёй Гродзенскай акруговай управы ТБШ. Сябраваў з паэтам М. Васільком. У 1925—1928 гадах шмат разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі і некалькі месяцаў правёў у гродзенскай турме.

Вясной 1929 года, бачачы, што левы беларускі рух канчаткова падпарадкаваўся дыктаванаму з усходу курсу, Пётр Сяўрук звярнуўся да лідараў беларускага пасольскага клуба «Змаганне» (з лідарам якога Ігнатам Дварчаніным перапісваўся) з лістом, у якім выказаў сваё бачанне тагачаснай сітуацыі. Ліст Пятра Сеўрука не быў надрукаваны. 4 кастрычніка 1929 года заўчасна памёр ад сухот.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную творчасць пачаў, відаць, у 1923 годзе з апавядання «Тайна маны» (засталося ў рукапісе). Паводле сцверджання У. Калесніка, у сярэдзіне 1920-х г. друкаваў допісы, вершы, фельетоны ў віленскіх газетах пад псеўданімам Плебей, аднак гэтыя публікацыі дагэтуль не выяўленыя. Пасля смерці паэта засталіся сшыткі з рукапісамі, якія захоўвала яго малодшая сястра М. Мазалеўская. Частка з гэтых твораў была апублікавана ёй у 1986 годзе ў часопісе «Літаратура і мастацтва».

Паэзіі П. Сяўрука ўласцівыя тэмы свабоды творчага самавыяўлення («Маё»), традыцыйнага сялянскага наракання на цяжкую долю («Песня ратая-беларуса») і матывы хрысціянскай любові да людзей як галоўнага пачатку чалавечых узаемадачыненняў («Мне не страшна»). У абсягу пейзажнай лірыкі П. Сяўрук быў пад уплывам паэзіі М. Багдановіча («Агарнуліся родныя далі туманамі», «Адказ на пытанне Максіма Багдановіча»). Яго вершы надрукаваны ў часопісе «Полымя» (1986. № 10).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Pëtr Sâŭruk // MAK

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]