Пётр Ярашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пётр Ярашэвіч
Piotr Jaroszewicz
Пётр Ярашэвіч
сцяг
5-ы старшыня Савета міністраў ПНР
23 снежня 1970 — 18 лютага 1980
Папярэднік: Юзаф Цыранкевіч
Пераемнік: Эдвард Бабюх
 
Партыя: ПАРП1944)
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 8 кастрычніка 1909(1909-10-08)
Нясвіж, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя[1]
Смерць: 1 верасня 1992(1992-09-01) (82 гады)
Варшава, Варшаўскае сталічнае ваяводства[d], Польшча[2]
Пахаванне: Вайсковыя Павонзкі[d]
 
Узнагароды:

Пётр Ярашэ́віч (польск.: Piotr Jaroszewicz; 25 верасня (8 кастрычніка) 1909, г. Нясвіж1 верасня 1992) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал дывізіі (1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча (1929), Вышэйшыя настаўніцкія курсы, афіцэрскае вучылішча. Да 1940 настаўнічаў на Палессі, потым у Расіі. Са снежня 1943 на Разаншчыне пісар у польскай пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі, якая там фарміравалася. Да 1945 намеснік камандзіра палка, дывізіі, арміі, намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення Войска Польскага, генерал брыгады). Пасля II сусветнай вайны віцэ-міністр нацыянальнай абароны, член Польскай рабочай партыі, з 1948 Польскай Аб'яднанай рабочай партыі. 3 1947 дэпутат сейма ПНР.

3 1950 намеснік старшыні Камісіі планавання. 3 1952 намеснік старшыні, у 1970—80 старшыня СМ ПНР, адначасова ў 1954—56 міністр горнай прамысловасці Польшчы. Да канца 1970 пастаянны прадстаўнік ПНР у Савеце эканамічнай дапамогі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыбоўскі Ю. Ярашэвіч // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.