Пётр I Мушат
| Пётр I Мушат | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| рум.: Petru al II-lea | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Lațcu of Moldavia[d] | ||||||
| Пераемнік | Roman I of Moldavia[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | XIV стагоддзе | ||||||
| Смерць | снежань 1391 | ||||||
| Род | Мушаты | ||||||
| Бацька | Costea of Moldavia[d] | ||||||
| Маці | Q11786822? | ||||||
| Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Пётр I Мушат (Пётр-Ваявода, малд.: Петру Мушат) — гаспадар Малдаўскага княства (1375—1391), сын Косці і Мушаты (Маргарыты), першы з кіраўнікоў дынастыі Мушатаў (Мушацінаў).
Падчас яго кіравання хутка развіваецца эканоміка Малдовы. Упершыню ў афіцыйных дакументах з’яўляюцца згадкі пра Ясы, Раман, Сірэту, Бай-бай, Тыргу-Нямц, Хацін, Букавіну. У 1385 годзе новай сталіцай дзяржавы становіцца Сучава. Зацвярджаюцца пасады пыркэлаба і ворніка. Па даручэнні Пятра была пабудавана царква Святой Тройцы ў Сірэце, адно з першых вядомых збудаванняў у малдаўскім архітэктурным стылі.
У часы праўлення Пятра I Мушата Малдаўскае княства актыўна ўключаецца ў міжнародныя адносіны Паўднёва-Усходняй Еўропы. Менавіта з таго часу захаваўся першы дакладны акт, выпушчаны малдаўскай канцылярыяй, датаваны 1 мая 1384 года. У 1387 годзе ён прынёс прысягу польскаму каралю Уладзіславу II Ягайла[1].
У 1387 годзе Пётр I Мушат з блаславення мітрапаліта Галіча прызначыў Іосіфа кіраўніком Малдаўскай Праваслаўнай Царквы. У адказ на гэта патрыярх Канстанцінопальскі абвясціў анафему на ўсё Малдаўскае княства.
У 1389 годзе Пётр I Мушат быў пасярэднікам на перамовах паміж Валахіяй і Польшчай.
Ажаніўся з блізкай сваячкай свайго сюзерэна Уладзіслава II Ягайла. У яго было двое сыноў — Раман і Івашка, беспаспяхова прэтэндавалі на малдаўскі прастол.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стати В. История Молдовы.. — Киш.: Tipografia Centrală, 2002. — С. 56—57. — 480 с. — ISBN 9975-9504-1-8.
- Стати В. Свет истины православной // Независимая Молдова. — 14 марта 2003. Архивировано 28 сентября 2007 года.
- Крылов А. Б. Религиозная ситуация и этнополитические факторы в Республике Молдове // Молдавия. Современные тенденции развития. — Российская политическая энциклопедия, 2004. — С. 318. — ISBN 5-8243-0631-1.
- Господари «Земли Молдавской» в монетной чеканке. Первые монетные выпуски Молдавии // STRATUM Plus. — Кишинёв, 1999. — № 6. — С. 182—201.