Перайсці да зместу

Півоня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Півоня

Paeonia suffruticosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paeonia L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18794
NCBI  13625
EOL  61607
GRIN  g:8758
IPNI  33209

Півоня (Paeónia) — род травяністых мнагалетнікаў і лістападных хмызнякоў (дрэвападобныя півоні). Адзіны род сямейства Paeoniaceae, раней род адносілі да сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae)[1][2].

Півоні цвітуць у канцы вясны, цэняцца садоўнікамі за пышнае лісце, эфектныя кветкі і дэкаратыўныя плады (у некаторых відаў).

Сваёй лацінскай назвай ён абавязаны богу-лекару Пеану (або Пеону[3][4], або Пэану[5]), які вылечваў багоў[6] і людзей ад ран, атрыманых у бітвах.

Лацінская назва расліны сустракаецца ў Тэафраста[1].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Paeonia mascula. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая (у культуры без перасадкі жывуць да 100 гадоў) травяністая, паўкустовая або кустовая расліна з некалькімі сцёбламі (стваламі) вышынёй да 1 метра. Карэнішча буйное з магутнымі, патоўшчанымі, гузаватымі бульбападобнымі або верацёнападобнымі каранямі.

Пупышкі з нешматлікімі лускамі, якія налягаюць адна на другую як чарапіца. Лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце няпарна пёрыстараздзельнае або траістае, з шырокімі або вузкімі долямі, цёмна-зялёнае, радзей шызае, восенню жоўтае, бурае, чырванаватае або цёмна-фіялетавае.

Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, ружовыя, чырвоныя, радзей жоўтыя, простыя або махрыстыя,.дыяметрам да 15-25 см, адзінкавыя, з чашачкай і вяночкам. Чашачка якая застаецца, больш ці менш скурыстая, з 5 цёмна-зялёных або чырванаватых чашалісцікаў; пялёсткі ў ліку 5, радзей больш, буйныя, шмат буйнейшыя за чашалісцікі, шырокія, на канцы часта вышчарбленыя, белыя, ружовыя, чырвоныя, крэмавыя або жоўтыя, часам з цёмнымі плямамі пры аснове. Тычынкі шматлікія; песцікаў 1-8, яны сядзяць на мясістым дыску.

Плод — складаная шматлістоўка зоркападобнай формы. Кожная лістоўка адкрываецца па шве і мае некалькі насенін, прымацаваных да краю брушнога шва. Насенне буйное, круглявае або авальнае, чорнае ці чорна-бурае, бліскучае.

Усе віды роду Paeonia можна размеркаваць на дзве групы ў залежнасці ад колькасці храмасом: 10-20 (дыплоідны лік) або 5-10 (гаплоідны лік). Для селекцыі прыналежнасць да пэўнай групы мае важнае значэнне. Ад скрыжавання дыплоідных відаў і сартоў півонь з тэтраплоіднымі, і наадварот, атрымліваюць трыплоідныя гібрыды F1. З-за няпарнай колькасці храмасом меёз у трыплоідаў абсалютна няправільны, таму яны стэрыльныя. У F1 звычайна ў большай ступені выяўляецца гібрыдная моц нашчадкаў. Эфект гібрыднай моцы, або гетэрозіс, заключаецца ў перавазе гібрыдаў F1 па шэрагу прыкмет і ўласцівасцяў над зыходнымі бацькоўскімі формамі. Гетэрозіс можа выяўляцца па адной або некалькіх прыкметах. Вегетатыўнае размнажэнне півонь дазваляе адабраць і замацаваць любую каштоўную стэрыльную форму[7].

2n=10: P. anomala, P. corsica, P. broteroi, P. rodia, P. daurica, P. mairei, P. emodi, P. mlokosewitschii, P. lactiflora, P. suffruticosa, P. decomposita, P. delavayi, P. lutea, P. potanini, P. tenuiofolia, P. veichii, P. brownii.

2n=20: P. officinalis, P. peregrina, P. parnassica, P. clusii, P. mascula, P. coriacea, P. obovata, P. wittmanniana[7].

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]
Вільгельм Бернацык  (руск.). «Півоні»

Віды сямейства растуць у субтропіках і ўмераных раёнах. Пашыраны ва ўмераных і горных абласцях Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і на захадзе Паўночнай Амерыкі. Трапляюцца ў светлых лясах, на субальпійскіх лугах, а таксама ў лесастэпах і стэпах. На Беларусі інтрадукаваны 3 травяністыя віды півоня адваротнаяйцападобная (Paeonia obovata), півоня адхіленая (Paeonia anomala), півоня малочнакветкавая (Paeonia lactiflora) — родапачынальніца мноства культурных сартоў, і 1 дрэвападобны — півоня паўкустовая (Paeonia ×suffruticosa).

Півоні аддаюць перавагу добра асветленым і прагрэтым сонцам участкам, хоць могуць перанесці і невялікае зацяненне ў сярэдзіне дня.

Лепшы тэрмін пасадкі півонь — жнівеньверасень.

Півоні размножваюць дзяленнем кустоў, але калі трэба атрымаць шмат раслін ўпадабанага сорта, то можна размножыць атожылкамі, сцябловымі і каранёвымі тронкамі. Самы надзейны спосаб — размнажэнне пупышкамі з кавалачкамі карэнішча. У кожнай частцы карэнішча павінна быць не менш за 2-3 пупышак.

Значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]
Ева Гансалес  (руск.). «Півоні і хрушч»
Аляксандр Кёстэр  (руск.). «Нацюрморт з півонямі»

Паводле кітайскіх крыніц, цікавасць да півонь як дэкаратыўных раслін пачалася ў перыяд праўлення дынастый Цынь і Хань, раней 200 года да н. э. Такім чынам, півоні ў культуры ўжо больш за 2000 гадоў[8].

Paeonia officinalis і Paeonia anomala выкарыстоўваюць у якасці лекавай сыравіны. Сыравіну выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі настойкі, якая ўжываецца як седатыўны сродак[9].

У Кітаі апалыя пялёсткі півонь падсушваюць і падсалоджваюць як чайны ласунак. Півоневая вада, настой пялёсткаў півоні, выкарыстоўвалася для піцця ў сярэднія вякі. Пялёсткі можна дадаваць у салаты або ў пуншы і ліманады[10].

У гонар півоні названы астэроід (1061) Пеонія (англ.), адкрыты ў 1925 годзе нямецкім астраномам Карлам Рэйнмутам у Гейдэльбергскай абсерваторыі.

Род Півоня уваходзіць у манатыпнае сямейства півоневыя (Paeoniaceae) парадак Garryales.

Паводле інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016), род уключае 36 відаў[11]:

Від Paeonia lutea прызнаны сінонімам віду Paeonia delavayi.

Від Paeonia mlokosewitschii і Paeonia wittmanniana паніжаны да падвідаў віду Paeonia daurica.

У флоры Расіі прызнаны Paeonia hybrida Pall..

Сарты півоні адрозніваюцца велічынёй, афарбоўкай, будовай кветак, працягласцю цвіцення, вышынёй і формай куста. У афарбоўцы сартоў прысутнічаюць розныя адценні белага, жоўтага, аранжавага і чырвонага колеру. Тоны яркія і сакавітыя або мяккія, прыглушаныя, з ледзь улоўным пераходамі да іншага колеру. Старыя французскія сарты травяністых півонь часта выводзілі ў асноўным на зрэзку і трываласць сцеблаў не мела ніякага значэння. З часам з’явіўся кірунак ландшафтных півонь, і Амерыканская асацыяцыя півоняводаў увяла спецыяльную прэмію «Лепшая ландшафтная півоня». Гэта значыць акрамя таго, што яны, безумоўна, звяртаюць увагу на якасць і прыгажосць півоні, яны яшчэ асобна ацэньваюць яе ландшафтныя ўласцівасці[12].

Паводле Міжнароднага рэгістра (APS) у пачатку двухтысячных было зарэгістравана больш за 4664 сартоў травяністых[13] і больш за 500 сартоў дрэвападобных півонь[14].

Па будове кветкі сарты дзеляць на:

  • немахрыстыя, якія маюць толькі адзін шэраг шырокіх пялёсткаў ('Golden Glow', 'Надзя'),
  • паўмахрыстыя ('Легіён Ханкор'),
  • японскія ('Moon of Nippon'),
  • анемонападобныя ('Лангфела'),
  • махрыстыя паўшарападобныя,
  • ружовыя ('Роберт Оўтэн'),
  • карончатыя ('Канзас').

Рэгіструючым органам з’яўляецца Амерыканскае таварыства півонь  (руск.). Некаторыя вядомыя сарты:

  1. а б Флора СССР 1937.
  2. Деревья и кустарники СССР 1954.
  3. Мифы народов мира : в 2 т. — М., 1991—1992. — Т. 2. — С. 300.
  4. Гесиод, фр. 307 М.—У.
  5. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справоч. пособие / Под. ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк, 1990. — С. 223. — ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 8 верасня 2013 года. Архіваваная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2013. Праверана 18 верасня 2011.
  6. Гомер. Илиада V 401; Гомер. Илиада V 899—904; Лукиан. Разговоры богов 13, 2.
  7. а б Горобец В. Ф., Косенко В. М. Особенности селекционного процесса пионов // Цветоводство: история, теория, практика : Материалы VII международной научной конференции. — Минск: Конфидо, 2016. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2017.
  8. WEB САД - Статьи - Пионовое весеннее цветение Китая. www.websad.ru. Праверана 8 сакавіка 2025.
  9. Атлас ареалов и ресурсов лекарственных растений СССР (Сборник). plant.geoman.ru. Праверана 8 сакавіка 2025.
  10. Getting to Know Peonies’ Symbolism - Part 2 (англ.). BloomThis. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 30 верасня 2020.
  11. Paeonia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (20 мая 2013). Праверана 27 ліпеня 2016.
  12. Ито-пионы — роскошно и просто!. www.delenka.ru. Праверана 9 сакавіка 2025.
  13. Ипполитова 2001.
  14. Успенская 2003.