Підвалачыск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Підвалачыск
укр.: Підволочиськ
Герб
Герб
Царква св. Тройцы
Царква св. Тройцы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1463
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
9,06 км²
Вышыня цэнтра
281 м
Насельніцтва
7900 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3543
Паштовы індэкс
47800
КААТУУ
6124655100
Підвалачыск на карце Украіны ±
Підвалачыск (Украіна)
Підвалачыск
Підвалачыск (Цярнопальская вобласць)
Підвалачыск

Підвалачыск[1] (укр.: Підволочиськ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскай вобласці Украіны, былы раённы цэнтр, цэнтр тэрытарыяльнай грамады, чыгуначная станцыя на лініі Цярнопаль — Хмяльніцкі. Размешчаны на правым беразе ракі Збруч насупраць горада Валачыск Хмяльніцкай вобласці, размешчанага на левым (ўсходнім) беразе ракі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праз гэтую мясцовасць здаўна праходзіў гандлёвы шлях (пазней — Кучманский шлях), што перасякаў раку Збруч; тут на абодвух берагах паўсталі два паселішчы з аднолькавай назвай — Валачыска. Першае пісьмовае згадванне аб адным з іх, размешчанага на правым беразе ракі, размешчана ў акце ад 9 ліпеня 1463 г., калі яно перайшло да князя В. Збаражскага.

Тэрыторыя Підвалачыска і ваколіц была заселеная яшчэ ў эпоху Трыпільскай і Чарняхоўскай культур, пра што сведчаць археалагічныя помнікі.

Найбольш распаўсюджана меркаванне, што назва мястэчка паходзіць ад слова «валачыць» — праз раку Збруч валаклі (перапраўлялі) грузы на супрацьлеглы бераг. Іншая версія — ад слова «валока», што звязана з адзінкай зямельнай меры, якая мела 30 моргаў (блізка 17 га). Таксама лічаць, што старажытнаўкраінскае слова «волочище» азначае нізкае забалочанае месца.

Ад другой паловы XV ст. да канца XVII ст. мястэчка падвяргалася набегам татарскіх ордаў.

Ад мая 1518 г. Підвалачыск належаў Канстанціну Астрожскаму, ад 1583 г. — князю В. Збаражскаму, ад 1631 г. — Вішнявецкім, пасля 1744 г. — Машынскім. У 1667 г. па Андрусаўскаму перамір’ю мястэчка засталося ў складзе Рэчы Паспалітай.

У сярэдзіне XVIІI ст. паселішча на правым беразе ракі Збруч назвалі Підвалачыскам, на левым бераз — Валачыскам. У 1772 г. у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Підвалачыск адышоў да манархіі Габсбургаў. У 1775 г. Підвалачыск атрымаў прывілей на свята св. Тройцы ладзіць кірмаш працягласцю 6 дзён. У 1786 г. была збудаваная шашэйная дарога паміж Цярнопалем і Підвалачыскам.

У канцы XVIІI ст. мястэчка пад назвай Унтэрвалачыск аўстрыйская адміністрацыя запісала ў Цярнопальскую акругу. У 1810 г. Підвалачыск захапілі расійскія войскі. Рускіх адсюль выгналі ў 1815 г., мястэчка зноў у складзе Аўстрыйскай імперыі. У 1857 г. яму далі статус мястэчка Скалатскага павета.

У 1869—1681 гг. была пабудавана чыгунка Львоў — Цярнопаль — Підвалачыск. Тады ў мястэчку працавалі 2 фабрыкі, 2 цагляных заводы, пякарня, адбывалася 2 гадавых кірмашы.

Са жніўня 1914 па люты 1918 гг. Підвалачыск акупавала расійская армія, з лістапада 1918 па ліпень 1919 гг. мястэчка належала да Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. 20-21 лістапада 1920 г. у Підвалачыск перайшла з акупаванай бальшавікамі усходняй і цэнтральнай Украіны вялікая частка арміі Украінскай Народнай Рэспублікі, якую інтэрнавалі палякі.

У 1920—1939 г. мястэчка належала да міжваеннай Польшчы. 17 верасня 1939 г. тэрыторыю мястэчка заняла Чырвоная армія, на мітынгу ў Підвалачыску выступіў будучы кіраўнік СССР Мікіта Хрушчоў.

Са студзеня 1940 г. Підвалочыск — пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр раёна. З 5 ліпеня 1941 па 21 сакавіка 1944 г. ён знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 29 чэрвеня 1943 г. тут адбыўся масавы расстрэл габрэяў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі