Піжма (прыток Пячоры)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Піжма (прыток Пячоры)
Река Пижма (Усть-Цилемский район Коми).jpg
Даўжыня 283 км
Расход вады 55 м³/с
Вадазбор 5470 км²
Краіна Расія

Піжма (руск.: Пи́жма) — рака ў Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Пячора. Даўжыня — 283 км, плошча басейна 5470 км². Расход вады — 55 м³/с, найбольшы — 800 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка-пачатку лістапада, раскрываецца ў канцы красавіка-пачатку траўня. Жыўленне пераважна снегавое. Суднаходная ў нізоўях.

Бярэ пачатак на паўднёвых адгор’ях грады Касмінскі Камень Ціманскага кража ад зліцця дзвюх рэк — Пячорская Піжма і Светлая, паблізу мяжы з Архангельскай вобласцю.

Найбуйнейшыя прытокі — Вяткіна (левы); Светлая, Умба (правыя).