Пізанская вежа
Славутасць | |
Пізанская вежа | |
---|---|
італ.: Torre di Pisa | |
![]() | |
43°43′22,84″ пн. ш. 10°23′47,88″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Епархія | Roman Catholic Archdiocese of Pisa[d] |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Архітэктар | Bonanno Pisano[d] і Diotisalvi[d] |
Дата заснавання | 1176 |
Вышыня | 57 м[5] |
Матэрыял | мармур і бутавы камень |
Сайт |
opapisa.it(італ.) opapisa.it/en/(англ.) |
![]() |
Пізанская вежа (італ.: Torre pendente di Pisa) — званіца, частка ансамбля гарадскога сабора Санта-Марыя Асунта (Пізанскі сабор) у горадзе Піза. Будаўніцтва вежы было скончана ў 1360 годзе. Вежа атрымала мянушку «Вежа, якая падае» і сусветную вядомасць дзякуючы таму, што яна моцна нахіленая і быццам «падае».
Вышыня вежы складае 55,86 м ад зямлі на самым нізкім баку і 56,7 м на самым высокім баку. Шырыня сцен у аснове складае 4,09 м і уверсе 2,48 м. Яе маса ацэньваецца ў 14453 т. Бягучы нахіл складае каля 5 ° (адхіленне прыкладна 4,9 м ад вертыкалі). Вежа мае 294 прыступкі.
Гісторыя будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Будаўніцтва вежы вялося ў 2 этапы, пачынаючы з 9 жніўня 1173 г, і з двума доўгімі перапынкамі працягвалася амаль 200 гадоў, да 1360 года. Вежа з’яўляецца званіцай каталіцкага сабора на П’яцца дэі Міраколі. Аўтар праекта так і застаўся невядомы. Без сумнення, вежа з’яўляецца адной з самых выдатных званніц Еўропы. Раней лічылі, што нахіл вежы з’яўляўся часткай праекта, але зараз гэтая версія падаецца малаверагоднай. Вежа праектавалася вертыкальнай, але нахіл пачаў адчувацца ўжо ў працэсе будаўніцтва і можа быць звязаны з дзеяннем такіх фактараў, як мяккасць глебы, ненадзейнасьць або неадпаведнасць падмурка, размыты грунт пад вежай у працэсе будаўніцтва.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пізанская вежа
- skyscraperpage.com (англ.)
- Віртуальны музей
- Карта архітэктурных славутасцяў Пізы (англ.)