Перайсці да зместу

Пійрыссаар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пійрыссаар?
Характарыстыкі
Плошча
  • 7,8 км²
Размяшчэнне
58°22′30″ пн. ш. 27°30′30″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пійрыссаар — найбуйнейшы востраў у прэснаводным Чудскім возеры і другі па велічыні ў Пскоўска-Чудскім басейне пасля вострава Колпіна. Належыць Эстоніі, адміністрацыйна падпарадкоўваецца павету Тартумаа ў складзе воласці Пійрыссаарэ. Плошча — 7,76 км². Размешчаны за 15 км ад вусця ракі Эмайыгі — найбуйнейшай ракі, якая ўпадае ў возера. Ад заходняга берага аддзяляе так званы Параходны канал. Адлегласць ад вострава да эстонскага берага каля 2,5 км, да расійскага каля 5,5 км. Востраў нізінны, сярэдняя вышыня над узроўнем возера 1-2 метры. Усходняя частка вострава ўзвышаецца да 4,2 метра. На ёй размешчаны вёскі Пійры, Тоані і Саарэ.