Піке (тэкстыль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піке
Выява
Матэрыял бавоўна[1] і хімічныя валокны[d][1]
Метад вырабу double weaving[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Піке[2] (фр.: piqué ад piquer — прышпільваць, прастрачыць матэрыю) — тканіна, трыкатажнае палатно, якое вырабляецца з баваўнянай пражы або хімічных валокнаў складаным перапляценнем  (укр.).

Шчыльная баваўняная тканіна ў два ўткі з рэльефнымі папярочнымі рубчыкамі або радзей выпуклымі геаметрычнымі ўзорамі на адным баку. Узор звычайна бывае дробны, нескладаны (ромбы, квадраты, соты), палоска практычна не сустракаецца. У наш час выпускаецца таксама піке з асноўнымі рубчыкі рознай таўшчыні. Разнавіднасцю піке з’яўляецца вафельная тканіна.

Тканіна трывалая, мала камечыцца, добра пераносіць мыццё ў машыне. Пасля мыцця патрабуе падкрухмальвання. Піке паступае ў продаж пераважна ў адбеленым выглядзе, але бывае каляровым або з набіваным малюнкам.

З баваўнянага піке шыюць летнія сукенкі, касцюмы, жаночыя боты, дзіцячую вопратку, бялізну. Таксама ідзе на апрацоўку, каўнерыкі і т. п. Піке са штучнага шоўку выпускаецца з падоўжнымі рубчыкамі на адным баку. Яно выкарыстоўваецца толькі як плацяная тканіна.

Французскае трыкатажнае піке стала папулярным па ўсім свеце, калі з яго пачалі вырабляць кашулі-пола  (укр.).

Дзіцячае піке — патоўшчанае баваўнянае піке з лёгкім начосам на вывараце. Выкарыстоўваецца для пашыву дзіцячага адзення і пакрывалаў.

Піке-бумазея  (укр.) — піке са шчыльным начосам на споднім боку.

Асноўныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

  • малая ступень змінання;
  • высокая трываласць;
  • даўгавечнасць;
  • добрая гіграскапічнасць;
  • паветрапранікальнасць;
  • лёгкі догляд.

Догляд[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя правілы догляду:

  • машыннае мыццё з выкарыстаннем сінтэтычных мыйных сродкаў;
  • лёгкае падкрухмальванне пасля мыцця рэкамендавана цвёрдым тканінам;
  • прасаванне ў адпаведным рэжыме (згодна з пазнакай на этыкетцы);
  • пры неабходнасці не забараняецца выкарыстанне плямавыводніку зберагалага дзеяння;
  • сушка ў звычайным рэжыме і машынная сушка;
  • для вырабаў з друзлай структурай перапляценняў магчымая гарызантальная сушка.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Знакамітыя «пікейныя камізэлькі» з «Залатога цяляці  (руск.)» Ільфа і Пятрова былі зробленыя з піке.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Пике // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VI. — Стб. 1017—1020
  • Р. М. Кирсанова. Пике // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М. : Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 212. — 50000 прим. — ISBN 5-85270-144-0.