Пік Чэрскага
Выгляд
Пік Чэрскага | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 090 м |
Размяшчэнне | |
51°30′56″ пн. ш. 103°37′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Іркуцкая вобласць |
Горная сістэма | Хамар-Дабан |
Хрыбет ці масіў | Камарынскі хрыбет |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пік Чэрскага — горны пік, названы ў гонар Івана Дзяменцьевіча Чэрскага — вядомага даследчыка-беларуса Сібіры.
Узыходжанне на пік Чэрскага з’яўляецца адным з самых папулярных і найбольш даступных маршрутаў у Паўднёвым Прыбайкаллі. Штогод пік наведваюць тысячы турыстаў. Маршрут ўздыму бяспечны і не патрабуе спецыяльнага альпінісцкага рыштунку. Тым не менш не варта моцна ўхіляцца ў бок ад сцежкі. У мяцеліцы і завею лёгка згубіць дарогу і выклікаць сход лавіны.
Ля падножжа гары знаходзіцца маляўнічае высакагорнае возера Сэрца.
У верасні праводзяцца спаборніцтвы па хуткасным ўзыходжанні на Пік Чэрскага. Даўжыня трасы складае 20211 м, перапад вышынь — 1625 м. Гэтыя спаборніцтвы з’яўляюцца адным з этапаў Кубка Расіі па скайранінгу.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |