Пілас
| Населены пункт | |
| Пілас | |
|---|---|
| грэч. Πύλος | |
| 36°54′50″ пн. ш. 21°41′47″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1865 |
| Вышыня цэнтра | 0 м |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 2723 |
| Паштовы індэкс | 240 01 |
| Аўтамабільны код | ΚΜ |
| pylos.gr | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Пілас (грэч. Pylos / Πύλος) — старажытнагрэчаскі горад у Месенii на паўднева-заходнім узбярэжжы Пелапанеса.
Першае паселішча на месцы Піласа ўзнікла на мяжы 3-га i 2-га тыс. да н.э. У 17 ст. да н.э. — 13 ст. да н.э. Пілас — цэнтр ахейскага царства, адным з цароў якога, згодна з Гамерам, быў легендарны Нестар. Каля 1200 да н.э. горад знішчаны пажарам. Пісьмовыя звесткі аб Піласе пацверджаны адкрыццём у ходзе раскопак 1939 i 1952 гадоў магутнага палацавага комплексу на ўзгорку Эпана-Энглiанас на поўнач ад сучаснага горад Пілас. Комплекс уключаў парадныя, жылыя і гаспадарчыя памяшканні, многія з якіх былі ўпрыгожаны фрэскамі. Сярод матэрыяльных знаходак у Піласе асаблівае значэнне маюць гліняныя таблічкі з тэкстамі, напісанымі лінейным пісьмом Б.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блаватская Т. В. Ахейская Греция во втором тысячелетии до н. э. — М., 1966;
- Гомер Илиада. — М., 1993;
- Гомер Одиссея. — М., 1993.
