Перайсці да зместу

Пільвішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мястэчка
Пільвішкі
літ.: Pilviškiai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Самакіраванне
Сянюнія
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 305 чал. (2011)
Часавы пояс
Пільвішкі на карце Літвы
Пільвішкі (Літва)
Пільвішкі

Пільвішкі[1][2], таксама Пі́львішкей[3] (літ.: Pilviškiai) — мястэчка ў Вількавішкаўскім самакіраванні Мар’ямпольскага павета Літвы. Цэнтр Пільвішкаўскага староства. Чыгуначная станцыя на лініі Коўна-Кібарты. Размешчана за 55 км ад Коўна, на рацэ Шашупе пры ўпадзенні ў яе рэк Вішакіс і Пільве.

Каралеўскі горад атрымаў магдэбургскае права ў 1536 годзе дзякуючы каралеве Боне Сфорца. Размешчаны ў Ковенскім павеце Троцкага ваяводства[4]. Праз Пільвішкі праходзіў шлях з Коўны ў Прусію, але горад не змог развіцца. У 1567 годзе Пільвішкі належалі Мікалаю Сапегу. У 1656 годзе быў пабудаваны касцёл. У 1758 годзе была заснавана каталіцкая парафія, а ў 1777 годзе — парафіяльная школа. У 1792 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аднавіў гарадскія правы і надаў герб, які адлюстроўваў Св. Яна Непамука.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ўвайшло ў склад Прускага каралеўства, а пасля Тыльзіцкага міру ў 1807 годзе ўвайшло ў склад Варшаўскага герцагства. Паводле статыстычнага апісання герцагства за 1808 год, Пільвішкі былі невялікім бедным горадам, які налічваў 350 жыхароў. У 1815 годзе, пасля паражэння Напалеона, горад быў далучаны да Расійскай імперыі і належаў да Аўгустоўскага павета. У 1827 годзе насельніцтва горада вырасла да 888 чалавек. Цэнтр сельскай гміны Пільвішкі ў Сувалкаўскай губерні Царства Польскага.

У 1840 годзе ў Пільвішках была пабудавана лютэранская кірха. У 1858 годзе дзейнічала дзяржаўная пачатковая школа. У 1862 годзе праз Пільвішкі прайшла чыгунка з Берліна ў Санкт-Пецярбург, што паспрыяла развіццю горада: з’явіліся крамы і пачаліся кірмашы. Пасля паўстання 1863 года царскія ўлады 31 мая 1870 года адабралі гарадскія правы. У 1913 годзе па ініцыятыве вікарыя ксяндза Уладаса Пешцінінкаса ў горадзе быў пабудаваны прытулак для старых. У 1915—1918 гадах Пільвішкі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. У 1918—1940 гадах у складзе Літоўскай Рэспублікі.

У час Другой сусветнай вайны 23 чэрвеня 1941 года Пільвішкі былі занятыя немцамі. Пасля 27 жніўня 1941 года немцы і літоўцы з мясцовай самаабароны забілі 300—350 яўрэяў, у тым ліку жанчын і дзяцей. У памяць пра гэта ўсталяваны памятны камень на месцы забойства на поўнач ад Пільвішак[5]. У 1941 годзе згарэў касцёл. У 1942 годзе пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла (арх. Стасіс Кудокас[lt]). Біскуп Антоній Карась асвяціў падмуркі новага касцёла, быў закладзены краевугольны камень, аднак будаўніцтва не было завершана. Незавершаны касцёл у 1944 годзе збіраліся знішчыць немцы, але яго абараніў пробашч Баляслаў Цагельскі (1922—1989). Пасля 1992 года будаўніцтва было адноўлена (арх. Повілас Адамайціс) і завершана асвячэннем 31 жніўня 1997 года[6].

Дынаміка насельніцтва з 1810 па 2021
1810 1827 1862 1888[7] 1897пер. 1923пер.[8] 1959пер.[9] 1970пер.[10]
592 888 1 888 2 291 2 325 2 358 1 283 1 232
1979пер.[11] 1980[12] 1986[13] 1989пер.[14] 2001пер.[15] 2011пер.[16] 2021[17] -
1 468 1 420 1 477 1 961 1 493 2 305 1 992 -
  • Касцёл Святой Тройцы, завершаны ў 1997 годзе ў мадэрнісцкім стылі.
  • Метадысцкая царква.
  • Чыгуначны вакзал канца XIX стагоддзя.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Паводле карты М. Ф. Спірыдонаў. Беларусь у канцы XVI ст. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 16. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Паводле карты Я. К. Анішчанка. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVIII ст. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 28. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  4. Stanisław Alexandrowicz, Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w., w: Acta Baltico‑Slavica t. 7, 1970, s. 95.
  5. Holocaust Atlas of Lithuania. www.holocaustatlas.lt. Праверана 3 чэрвеня 2024.
  6. Pilviškių Švč. Trejybės bažnyčia | pamatykLietuvoje.lt - kelionių po Lietuvą portalas. www.pamatyklietuvoje.lt. Праверана 3 чэрвеня 2024.
  7. Списки населенныхъ мѣстъ Сувалкской губерніи: как матеріалъ для историко-этнографической географіи края. Собралъ Э. А. Вольтеръ. Санктпетербургъ, 1901. (Archive.org)
  8. Lietuvos apgyventos vietos: pirmojo visuotinojo Lietuvos gyventojų 1923 m. surašymo duomenys. Kaunas: Finansų ministerija. Centralinis statistikos biūras, 1925.
  9. Pilviškiai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija  (літ.), T. 2 (K–P). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1968, 854 psl.
  10. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
  11. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
  12. Pilviškiai. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, VIII t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1981. T.VIII: Moreasas-Pinturikjas, 627 psl.  (літ.)
  13. Algimantas Miškinis ir kt. Pilviškiai. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 381 psl.  (літ.)
  14. Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
  15. Marijampolės apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
  16. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
  17. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.