Пільніц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Пільніц
Pillnitz-Wasseransicht.jpg
Водны палац Пільніца (Wasserpalais), від з Эльбы
51°00′32″ пн. ш. 13°52′12,70″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Дата заснавання 1790
Сайт schlosspillnitz.de/en/ho…
Commons-logo.svg Пільніц на Вікісховішчы

Пільніц (ням.: Schloss Pillnitz) — загарадная рэзідэнцыя саксонскіх манархаў з дынастыі Ветынаў, размешчаная на беразе Эльбы ў межах сучаснага Дрэздэна.

У канцы XVII стагоддзя курфюрст Іаган Георг IV набыў маёнтак Пільніц для сваёй фаварыткі, графіні фон Рохліц. Пазней яго пераемнік Аўгуст Моцны даручыў архітэктарам М. Д. Пёпельману і З. Лонглюну пабудаваць на беразе Эльбы лёгкі палац у «кітайскім гусце». У 1791 г. у палацы была падпісана Пільніцкая дэкларацыя.

Палацава-паркавы ансамбль складаецца з трох асноўных будынкаў: Водны палац (Wasserpalais, 1721-22) на рацэ Эльба, Горны палац (Bergpalais, 1722-23) іНовы палац эпохі класіцызму (Neues Palais), які злучае іх. Ад Воднага палаца элегантныя ступені спускаюцца прама да ракі.

Будынкі атачае англійскі парк, які ў канцы XVIII стагоддзя прыйшоў на змену рэгулярнаму. У цэнтры размешчаны сажалка з вялікім фантанам. Замак гарманічна ўпісаны ў навакольны ландшафт рачной поймы, узгоркаў і вінаграднікаў. У 2004-2009 гг. Дрэздэнская даліна Эльбы з палацамі Пільніца лічылася помнікам Сусветнай спадчыны.

Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі палацавы ансамбль быў нацыяналізаваны. Яго займаюць два музея: музей народных промыслаў (Kunstgewerbemuseum) і палацавы музей (Schlossmuseum).

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]