Піліп Іванавіч Кавалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піліп Іванавіч Кавалёў
Дата нараджэння 14 (27) лістапада 1916(1916-11-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1944(1944-03-17) (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Часць 255-ы партызанскі полк 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады
Камандаваў група падрыўнікоў
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені

Піліп Іванавіч Кавалёў (14 (27) лістапада 1916 — 17 сакавіка 1944) — Герой Савецкага Саюза, падрыўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Быў у групе падрыўнікоў 255-га партызанскага палка 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады. Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Філіп Іванавіч Кавалёў нарадзіўся 27 лістапада 1916 года ў вёсцы Гайкоў цяпер Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і селяніна. Па нацыянальнасці з'яўляецца беларусам. Атрымаў 9-гадовую адукацыю. Да 1939 года працаваў у саўгасе, на заводзе ў Запарожжы, а потым у Чэрыкаўскай МТС[1].

У 1939 годзе Кавалёў паступіў на службу ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне ў 1939—1940 гадах.

З чэрвеня 1941 года ён удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Трапіўшы ў акружэнне, з баямі прарываўся да савецкіх войскаў. У баях за Ленінград у верасні 1941 года быў паранены. Лячыўся ў шпіталі на Урале. Пасля лячэння ў шпіталі даведаўся, што больш не прыдатны да службы. Напісаўшы прашэнне ў штаб партызанскага руху аб адпраўке ў нямецкі тыл, туды быў адпраўлены[2]. Адразу актыўна ўключыўся ў партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. З ліпеня 1942 года знаходзіцца ў 255-м партызанскім палку[3] на пасадзе падрыўніка. Удзельнічаў у падрыхтоўцы 13 дыверсійных груп.

За час працы ў нямецкім тыле пусціў пад адхон 19 нямецкіх эшалонаў з тэхнікай і жывой сілай, падарваў 24 аўтамашыны, падарваў 9 шашэйных мастоў[4].

Загінуў у баі з нямецкімі часткамі каля вёскі Перунова Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці 17 сакавіка 1944 года. 15 жніўня 1944 года яму было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна. Быў пахаваны ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Імя Ф. І. Кавалёва носіць сярэдняя школа № 2 г. Клічава..

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ковалёв Филипп Иванович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 6 лютага 2012.
  2. Последний бой (руск.). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 6 лютага 2012.(руск.) . з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 6 лютага 2012.
  3. Позднее в 8-й Рогачёвской бригаде.
  4. Лучшие подрывники-партизаны ВОВ (руск.). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 6 лютага 2012.(руск.) . з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 6 лютага 2012.
  5. Ковалёв Филипп Иванович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2013. Праверана 6 лютага 2012.(руск.) . з першакрыніцы 2 жніўня 2013. Праверана 6 лютага 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Піліп Іванавіч Кавалёў на сайце «Героі краіны»