Піліп Ігаравіч Вайцяховіч
Поўнае імя | Піліп Ігаравіч Вайцяховіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 сакавіка 1990[1][2] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Піліп Вайцяховіч (нар. 26 сакавіка 1990, Маладзечна) — беларускі футбаліст, брамнік шведскага клуба «Вернаму».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»), аддаваўся ў арэнду «Полацку». Не змог заняць месца ў аснове мінскага клуба і ў пачатку 2011 перайшоў у клуб «Фрэй» з трэцяга па рангу дывізіёна Швецыі. У 2012 трапіў у іншы шведскі клуб «Асірыска», дзе быў другім брамнікам.
У сакавіку 2013 вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[3]. Але за брэсцкі клуб правёў толькі адну гульню — 17 сакавіка 2013 у Кубку Беларусі супраць СКВІЧа (паражэнне 0:1), пасля чаго трапіў на лаўку запасных. У жніўні 2013 пакінуў брэсцкі клуб[4].
У верасні 2013 стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97»[5], дзе стаў гуляць у аснове. У лютым 2014 зноўку трапіў у Швецыю, стаўшы іграком клуба трэцяга шведскага дывізіёна «АФК Юнайтэд»[6].
У сакавіку 2016 года праходзіў прагляд у фінскім ВПС, але не падышоў[7] і неўзабаве перайшоў у клуб «Умеа»[8]. Пазней гуляў за «Трольхетан» і «Вернаму». У 2018 годзе выступаў за «Васалунд», а ў сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Вернаму».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за моладзевыя зборныя розных узростаў, таксама выклікаўся ў алімпійскую зборную Беларусі.
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].
Зноскі
- ↑ Filipp Vojtekhnovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pilip Vaitsiakhovich // FBref.com
- ↑ Войтехович, Сато, Кендыш и еще 4 футболиста официально стали игроками брестского «Динамо»(недаступная спасылка)
- ↑ Войтехович, Ситчинава и Чапидзе покинули брестское «Динамо»(недаступная спасылка)
- ↑ Филипп Войтехович перешел в «Ведрич-97»
- ↑ Филипп Войтехович перешел в клуб третьего шведского дивизиона
- ↑ Финский "ВПС" не стал заключать контракт с Филиппом Войтеховичем
- ↑ Филипп Войтехович стал игроком шведского "Умео"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Вернаму
- Ігракі ФК Васалунд
- Ігракі ФК Трольхетан
- Ігракі ФК Умеа
- Ігракі ФК АФК Эскільстуна
- Ігракі ФК Рэчыца-2014
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Асірыска
- Ігракі ФК Фрэй
- Ігракі ФК Партызан Мінск
- Ігракі ФК Полацк
- Ігракі ФК Партызан-2 Мінск