Піліп Аляксеевіч Гупінец
Піліп Аляксеевіч Гупінец | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1910 |
Месца нараджэння | в. Воўчын, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата смерці | 16 верасня 1981 (70 гадоў) |
Месца смерці | Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць |
Прыналежнасць |
![]() |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Філіп Аляксеевіч Гупінец (18 кастрычніка 1910 — 16 верасня 1981) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір кулямётнага разліку 280-га стралковага палка, малодшы сяржант, поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 (18) кастрычніка 1910 года ў вёсцы Воўчын (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Беларус. Скончыў пачатковую сярэднюю школу. З 1922 года працаваў па найму ў памешчыка. У 1931—1933 гадах служыў у польскай арміі. У 1935 годзе за палітычную дзейнасць быў асуджаны судом буржуазнай Польшчы да 5 гадоў пазбаўлення волі. З 1939 года працаваў трактарыстам Высокаўскай машынна-трактарнай станцыі Брэсцкай вобласці.
У арміі са жніўня 1944 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1944 года. Ваяваў на 1-м Беларускім фронце.
Наводчык станковага кулямёта 280-га стралковага палка 185-й стралковай дывізіі радавы Ф. А. Гупінец разам з разлікам 26 студзеня 1945 года ў баі за населены пункт Задке падавіў 2 агнявыя кропкі і 12 праціўнікаў, забяспечыўшы прасоўванне нашай пяхоты. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, загадам № 021 па 185-й стралковай дывізіі ад 4 лютага 1945 г. узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
20 сакавіка 1945 года на подступах да ракі Одэр знішчыў 2 агнявыя кропкі і звыш 20 праціўнікаў. У ліку першых у палку выйшаў да ракі Одэр у раёне горада Штэцін. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, загадам № 017 па 47-й арміі ад 12 красавіка 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
Кулямётны разлік малодшага сяржанта Ф. А. Гупінца 20 красавіка 1945 года ў вулічным баі ў горадзе Бернал падавіў 2 агнявыя кропкі, адбіў контратаку, знішчыўшы 17 праціўнікаў.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года малодшы сяржант Гупінец Філіп Аляксеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].
У кастрычніку 1945 года малодшы сяржант Ф. А. Гупінец дэмабілізаваны. Вярнуўся на радзіму. Працаваў трактарыстам, старшынёй калгаса. Памёр 16 верасня 1981 года.
Узнагароджаны ардэнамі Славы 3-х ступеняў, медалямі.
Зноскі
- ↑ а б в Піліп Аляксеевіч Гупінец на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Филипп Алексеевич Гупинец на сайце «Героі краіны»