Піліп Орлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піліп Орлік
Сучасны ўяўны партрэт. Аўтар Наталля Паўлусенка, 2021 г
Сучасны ўяўны партрэт. Аўтар Наталля Паўлусенка, 2021 г
Гетман Войска Запарожскага
Гетман Войска Запарожскага
шляхціц

Нараджэнне 11 (21) лістапада 1672
Смерць 26 мая 1742(1742-05-26) (69 гадоў)
Род Орлікі[d]
Бацька Сцяпан Орлік[d]
Маці Ірына з Малахоўскіх[d]
Жонка Ганна Герцык
Дзеці Рыгор, Якаў, Варвара, Анастасія
Веравызнанне праваслаўны
Адукацыя
Дзейнасць генеральны пісар
Аўтограф Выява аўтографа
Званне Атаман
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Орлік Піліп Сцяпанавіч (11 (21) кастрычніка 1672[1], Касута, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводства, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 24 мая 1742, Ясы, Малдаўскае княства, цяпер Румынія) — украінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Запарожскага Войска ў выгнанні (17101742), паэт, публіцыст. Прадстаўнік шляхецкага роду Орлікаў (чэшскага паходжання). Адзін з укладальнікаў «Пактаў і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — канстытуцыйнага акту, які часам называюць «першай у свеце Канстытуцыяй», фактычна — казацкага грамадскага дагавора. Змагаўся супраць захопу Украіны расійскай імперыяй Пятра І.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маці Піліпа Ірына Малахоўская паходзіла з беларуска-ўкраінскага праваслаўнага шляхецкага роду Малахоўскіх і ахрысціла сына па праваслаўным абрадзе.

Бацька Сцяпан Орлік служыў у арміі польскага караля і вялікага князя літоўскага, загінуў на 51-м годзе жыцьця падчас польска-турэцкай вайны ў бітве пад Хоцінам у снежні 1673 года.

Выхаваннем Піліпа займалася маці. Адукацыю Піліп Орлік атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіуме. Пасля заканчэння вучобы працягваў удасканальваць адукацыю ў праваслаўным Кіева-Магілянскім калегіуме.

Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Вільні, а пазней у Кіева-Магілянскай акадэміі, якую скончыў ў 1694 годзе.

З 1702 года (па іншых крыніцах — з 1706) — генеральны пісар і давераная асоба Івана Мазепы. У 1708 годзе прыняў удзел у выступе Івана Мазепы супраць Пятра I і перайшоў на бок Карла XII. Пасля паразы шведскага войска пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 года эміграваў у Асманскую імперыю.

Першая старонка Канстытуцыі Піліпа Орліка на лаціне (арыгінал, створаны ў 1710 г. стараўкраінскай мовай, РДАДА, ф.124, оп.2, спр.12, арк.3.)

Спрабуючы заваяваць сабе падтрымку, у 1710 годзе П. Орлік складае «Пакты і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — дакумент, які пазней атрымаў назву Канстытуцыя Піліпа Орліка.

Пры падтрымцы Карла XII Орлік уступае ў саюз з крымскімі татарамі і Атаманскай Портай, і 8 лістапада 1710 года апошняя, падтрымліваючы гетмана Орліка, аб’яўляе вайну Маскоўскай дзяржаве.

У пачатку 1711 году Орлік пачынае агульны паход запарожцаў, буджацкіх татараў, шведаў і палякаў (прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага) супраць расійскіх войскаў ва Украіне. У сакавіку 1711 года аб’яднаныя войскі пад камандаваннем П. Орліка падышлі да добра ўмацаванай Белай Царквы, дзе знаходзіўся маскоўскі гарнізон. Пачалася аблога горада, але ні адзін са штурмаў не быў паспяховым. У 17091714 гадах знаходзіўся ў Бендэрах, потым скарыстаўся запрашэннем Карла XII і жыў да 1720 году ў Швецыі.

З 1720 года жыў у Германіі, Аўстрыі, Польшчы. У 1722 годзе накіроўваўся да запарожскіх казакоў ў Алешкаўскую Сеч і быў затрыманы турэцкімі ўладамі ў Хоціне, да 1738 года інтэрнаваны ў Тэсалонікі. У далейшым жыў у Хоціне, Сярэзі, пазней — у Чарнаўцах, Каўшанах і Бухарэсце. Пасля пераехаў у Ясы, дзе памёр 24 мая 1742 года.

Жыццё Піліпа Орліка і яго сувязь з Беларуссю даследваў беларускі краязнавец віляйчанін Анатоль Рогач.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Помнік П.Орліку ў Кіеве
Памятная манета ў гонар П.Орліка
  • У чэрвені 2011 года ў Кіеве ўсталяваны помнік Піліпу Орліку, які знаходзіцца на вуліцы, названай у яго гонар.
  • У шведскім горадзе Крыстыянстад усталявана мемарыяльная шыльда на доме, дзе пражываў Орлік, і непадалёк — помнік з выявай канстытуцыі і булавы гетмана.
  • Заснавана ўкраінская прэмія імя Піліпа Орліка, а таксама яго партрэт размешчаны на паштовых марках; у 2002 годзе была выпушчана памятная манета, прысвечаная Піліпу Орліку.
  • У вёсцы Касута ў 2006 годзе ўсталяваны валун з памятным знакам у гонар П. Орліка.
  • Імем П. Орліка названыя шматлікія вуліца ва Украіне, таксама ў Вілейцы.
  • У Вілейскім раёне ў гонар Орліка ладзяцца выставы, мастацкія пленэры[2][3][4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]