Піліп Паўлавіч Гаспадароў
Піліп Паўлавіч Гаспадароў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1865 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1938 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | казачнік, каваль |
Піліп Паўлавіч Гаспадароў (1865—1938) — беларускі і рускі казачнік[1][2][3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1865 годзе ў Беларусі ў вёсцы Забаб’е Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Ужо тады ён пераняў шэраг беларускіх казак ад свайго хроснага бацькі К. К. Шаўцова.
Займаўся сялянскай працай, з дзяцінства ведаў кавальскую справу[1].
У 1903 годзе прыняў удзел у паўстанні сялян супраць уладаў[1], пасля падаўлення якога быў асуджаны на ссылку ў Аланецкую губерню, у в. Шую Петразаводскага павета .
У 1907 годзе пераехаў у Петразаводск, паступіў на Аляксандраўскі завод у кавальска-прэсавы цэх[1].
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі валодаў невялікай кузняй на беразе ракі Няглінкі , займаўся саматужнай вытворчасцю, падкоўваў коней для РСЧА.
Меў свой дом на вуліцы Малая Слабадская (не захаваўся)[4].
З 1922 года працаваў кавалём і возчыкам у арцелі «Чырвоны транспартнік».
У 1934 годзе выйшаў на пенсію па інваліднасці, працаваў вартаўніком на слюдзяной фабрыцы імя 8 Сакавіка .
Сярод гараджан быў вядомы фізічнай сілай. Мог падняць тэлеграфны слуп, аднойчы ў час прадстаўлення прафесійнага змагара выйшаў па яго запрашэнні на паядынак і перамог яго. Яго казкі карысталіся папулярнасцю ў працоўных Аляксандраўскага завода.
Першыя запісы казак Гаспадарова ў 1937 годзе[1] былі зроблены ленінградскім даследчыкам фальклору М. У. Новікавым[5]. У 1941 годзе ім быў выдаў буйны зборнік «Казкі Піліпа Паўлавіча Гаспадарова».
Гаспадароў выступаў са сваімі казкамі перад выкладчыкамі і студэнтамі на філалагічным факультэце Ленінградскага дзяржуніверсітэта. Яго творы публікаваліся ў карэльскіх газетах і часопісах[6].
Магіла Гаспадарова знаходзіцца на Зарэцкіх могілках у Петразаводску. Сучасны помнік па праекце мастака М. П. Трышкова ўсталяваны ў 1980-х гадах.[7]
Жыццю і творчасці П. П. Гаспадарова прысвечана кніга пісьменніка В. І. Пулькіна «Пярун-трава» (1985).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйная ў беларускім казачным эпасе антышляхецкая накіраванасць атрымала ў многіх казках Гаспадарова глыбокае развіццё пад уплывам Рэвалюцыі 1905-07 гадоў[1].
Усяго ад яго запісана 106 казак[1], у асноўным чароўных. У савецкі час Гаспадароў напісаў і некалькі сучасных казак на тэму савецкага побыту і разняволення жанчын «Як Мар’я з Іванам зраўняліся», «Як рабочы і мужык праўду шукалі», «Чырвоныя арляняты».
Казка «Салдацкія сны», пачутая Гаспадаровым у роднай вёсцы ад К. К. Шаўцова, лічыцца шэдэўрам мастацкай народнай творчасці[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Господарёв Филипп Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167. — 737 с.
- ↑ Онегина, Н. Ф. Господарёв Филипп Павлович / Н. Ф. Онегина // Карелия : энциклопедия. В 3 т. Т. 1. А-Й. — Петрозаводск, 2007. — С. 265
- ↑ Онегина, Н. Ф. Дом, в котором жил сказочник Ф. П. Господарев / Н. Ф. Онегина // Материалы свода памятников истории и культуры РСФСР : памятники культуры : Карельская АССР. — М., 1977. — С. 89-91.
- ↑ Пулькин В. К 300-летию Петрозаводска(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2020. Праверана 19 сакавіка 2019.
- ↑ Николюкина Т. Сказочник и кузнец
- ↑ Лызлова А. С. Сказочник Ф. П. Господарев: петрозаводский период жизни Studia Humanitatis Borealis
- ↑ Сказочник Господарёв
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Альшиц Л. Сказочник Господарев // Красная Карелия. 1937. 2 августа.
- Песни и сказки на Онежском заводе / составитель А. Д. Соймонов . Петрозаводск, 1937. 319 с.
- Господарев Ф. П. Некролог // Красная Карелия. 1938. 11 июня.
- Замечательный сказочник // Топиро Б. А. Книга для чтения карельской неполной средней и средней школы . Ч. 1 Петрозаводск: Каргосиздат,. 1938 — С. 108
- Сказки / Запись текста, вступ. ст. и примеч. Н. В. Новикова. Петрозаводск, 1941; Песни и сказки на Онежском заводе. Петрозаводск, 1937.
- Сказки Филиппа Павловича Господарева — Петрозаводск, 1941. — 661 с.
- Белованова, А. «Сказки Ф. П. Господарева» / А. Белованова // На рубеже. — 1945. — N 1. — С.154-155.
- Сказки Господарёва // Ленинское Знамя. 1941. 13 февраля
- Сказки Филиппа Господарёва // Ленинское Знамя. 1944. 10 марта.
- Базанов В. Народная словесность Карелии. Петрозаводск. 1947.
- Андреев Н. П. Русская словесность в Карело-Финской ССР // Фольклор Карело-Финской ССР. Вып. 1. Петрозаводск. 1941.
- Пулькин В. И. Перун — трава : повесть о сказочнике Филиппе Господареве / Виктор Пулькин. — Петрозаводск : Карелия, 1985.
- Иванов Ю. Жизнь и сказка // Молодёжная газета Карелии. 1996. 18 июня.
- Костюхин Е. А. Сказочник Господарев // Мастер и народная художественная традиция Русского Севера : доклады III Международной научной конференции «Рябининские чтения — 99»). Петрозаводск, 2000. С. 133—139.
- Иванов Ю. Жил-был в городе сказочник [Ф. П. Господарёв] // Петрозаводск. 1996. 20 декабря. С.2.
- Карелия: энциклопедия: в 3 т. / гл. ред. А. Ф. Титов . Т. 1: А — Й. — Петрозаводск: ИД «ПетроПресс», 2007. С. 265—400 с.: ил., карт. ISBN 978-5-8430-0123-0 (т. 1)
- Сказочник и кузнец // Карелия. 2009. 23 апреля — С. 25
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Петразаводску
- Пахаваныя ў Петразаводску
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Казачнікі
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Пісьменнікі Расіі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне