Пінгвіны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пінгвіны
Manchot 01.jpg
Pygoscelis antarctica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spheniscidae Bonaparte, 1831

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   174443
NCBI   9231
EOL   7986

Пінгвіны (Spheniscidae) — сямейства вадзяных нелятучых птушак, якія жывуць галоўным чынам у паўднёвым паўшар'і. Вельмі добра прыстасаваны да жыцця ў вадзе. Маюць чорнае апярэнне па ўсяму целу, акрамя жывата які мае белае апярэнне. Спажываюць ракападобных, рыб, кальмараў і іншых марскіх жывёл. Пад вадой праводзяць амаль палову свайго жыцця.

Хоць усе віды пінгвінаў паходзяць з краін паўднёвага паўшар'я, аднак яны не толькі жывуць у раёнах з халодным кліматам, як Антарктыда. Сапраўды, толькі нешматлікія віды пінгвінаў жывуць паўднёвей. Некалькі відаў насяляюць умераную зону і адзін від галапагоскіх пінгвінаў жыве ў раёне экватара.

Самым буйным відам з'яўляецца імператарскі пінгвін, прадстаўнікі гэтага віду дасягаюць 1,1 м у вышыню і важаць каля 35 кг. Самым малым відам з'яўляецца від малых пінгвінаў, чые прадстаўнікі дасягаюць 40 см і 1 кг вагі. Вялікія віды пінгвінаў жывуць у халодных рэгіёнах, а драбнейшыя могуць быць знойдзены ва ўмераных і нават трапічных раёнах. Некаторыя віды дагістарычных пінгвінаў дасягалі гіганцкіх памераў, вышынёй і вагай сталага мужчыны.

Фізічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Пінгвіны, у вышэйшай ступені прыстасаваныя да жыцця ў вадзе. Іх крылы ператвараюцца ў плаўнікі для плавання, аднак бескарысныя для палёту. Будова іх гладкіх пёраў захоплівае пласт паветра, якое абараняе іх ад холаду і дапамагае плаванню. Пад вадою дасягаюць хуткасці ад 5 да 10 кіламетраў у гадзіну, а некаторыя віды нават больш — да 36 кіламетраў у гадзіну. Могуць заставацца пад вадой да 20 хвілін.

На зямлі, кароткія і цвёрдыя хвост і крылы, служаць галоўным чынам, для захавання раўнавагі, вертыкальнага становішча цела. Ногі знаходзяцца ў задняй частцы цела, што не дазваляе пінгвінам свабодна перасоўвацца, таму, на зямлі, гэтыя жывёлы выглядаюць нязграбнымі пешаходамі.

Некаторыя дагістарычныя пінгвіны былі вельмі вялікія — цяжкія і высокія, як чалавек. Іх месцы рассялення не былі абмежаваны Антарктыдай, а таксама субтрапічнымі рэгіёнамі. Археолагамі ў 2007 годзе, у Перу, быў знойдзены продак сучаснага пінгвіна, які быў прыкладна 1,5 м у вышыню з дзюбай каля 30 см, а яго наружная будова цела была не вельмі прыстасаваная да халодных умоў жыцця, гэта і дазволіла вучоным лічыць, што дагістарычныя пінгвіны жылі ў цёплых рэгіёнах.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Сямейства Пінгвінавых:

  • Род Aptenodytes
    • Aptenodytes forsteri
    • Aptenodytes patagonicus 
  • Род Eudyptes
    • Eudyptes chrysocome
      • Eudyptes (chrysocome) moseleyi 
    • Eudyptes pachyrhynchus
    • Eudyptes robustus 
    • Eudyptes schlegeli 
    • Eudyptes sclateri
    • Eudyptes chrysolophus
  • Род Eudyptula
    • Eudyptula minor
    • Eudyptula albosignata 
  • Род Pygoscelis
    • Pygoscelis adeliae
    • Pygoscelis antarctica
    • Pygoscelis papua 
  • Род Spheniscus
    • Spheniscus demersus
    • Spheniscus mendiculus
    • Spheniscus humboldti 
    • Spheniscus magellanicus 

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]