Пінгвін з прамым чубатым грэбнем
| Пінгвін з прамым чубатым грэбнем | ||||||||
| | ||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
ПАВЕДАМЛЕННЕ ПРА ПАМЫЛКУ
Няма таксанамічнага шаблона {{Eudyptes sclateri }}, які павінен апісваць становішча таксона Eudyptes sclateri у біялагічнай класіфікацыі. | ||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
Пінгвін з прамым чубатым грэбнем (Eudyptes sclateri; маары: Tawaki nana hī)[3] — пінгвін, эндэмік Новай Зеландыі[4], які размнажаецца толькі на астравах Баўнці і Антыподы[5]. Мае чорную верхнюю частку цела, белую ніжнюю, а таксама жоўтую паласу на вачах і грэбень. Зімуе ў моры, а пра яго біялогію і звычкі размнажэння мала што вядома. Лічыцца, што яго папуляцыя скараціліся за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў дваццатага стагоддзя. Міжнародны саюз аховы прыроды аднёс чубатага пінгвіна да катэгорыі «пад пагрозай знікнення»[6].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Невялікі або сярэдні па памеры чорна-белы пінгвін з жоўтым чубам, ростам 50-70 см і вагой 2,5-6 кг. Самец крыху буйнейшы за самку. Як і большасць чубатых пінгвінаў, мае большую за самку дзюбу. Верхняя частка цела мае колер ад блакітнавата-чорнага да смаліста-чорнага, ніжняя — белы. Таксама мае шырокае ярка-жоўтае брыво, якое распасціраецца над вокам, утвараючы кароткі прамы грэбень. Пры сярэдняй масе цела 6,38 кг у самца і 5,4 кг у самкі, пінгвін з прамым чубатым грэбнем ёсць найбуйнейшым відам сярод чубатых пінгвінаў і чацвёртым па вазе сярод існуючых пінгвінаў. У сярэднім ён амаль такі ж цяжкі, як і папугайскі пінгвін.
Біялогія эндэміка пакуль вывучана вельмі недасканала. За апошнія дзесяцігоддзі з’явілася вельмі мала інфармацыі пра гэты від. Адзінае нядаўняе даследаванне, праведзенае на Антыподавых астравах, было сканцэнтравана на аспектах выбару партнёра. Даследаванні гэтага віду ўскладняюцца лагістыкай і абмежаваннямі, якія выдае Дэпартамент аховы прыроды Новай Зеландыі.
Мяркуюць, што ён харчуецца дробнай рыбай, крылем і кальмарамі, як і іншыя віды чубатых пінгвінаў.
Біном прысвечаны брытанскаму заолагу Філіпу Латлі Склейтэру.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Taxonomic Information System — 1996. Праверана 19 верасня 2013.
- ↑ IOC World Bird List Version 6.3 — 2016. — doi:10.14344/IOC.ML.6.3
- ↑ Erect-crested penguin — Tawaki nana hī (англ.). New Zealand Birds Online. Праверана 26 лістапада 2023.
- ↑ Erect-crested penguin(недаступная спасылка). New Zealand Birds Online. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2022. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ Wilson, Kerry-Jayne; Mattern, Thomas (April 2019). State of Penguins. Dunedin, New Zealand: New Zealand Penguin Initiative. doi:10.36617/sop.erect.2019-04. S2CID 210312214. Архівавана з арыгінала 2022-03-31. Праверана 2019-11-18.
- ↑ The IUCN Red List of Threatened Species. IUCN Red List of Threatened Species. Праверана 12 лютага 2019.