Пінскае рэальнае вучылішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пінскае рэальнае вучылішча
Заснавана 1872
Закрыта 1918
Тып рэальнае вучылішча
Адрас Пінск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пінскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова, якая працавала ў Пінску. Першае рэальнае вучылішча на тэрыторыі сучаснай Беларусі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пінскае рэальнае вучылішча на Кіеўскай вуліцы

У 1857 годзе ў Пінску адкрылася гімназія, якая размясцілася ў будынку скасаванага дваранскага пяцікласнага вучылішча. У 1872 годзе пераўтвораная ў шасцікласнае рэальнае вучылішча з дадатковым сёмым класам навучання, якое стала першай падобнай установай на тэрыторыі сучаснай Беларусі[1].

Уваходзіла ў Віленскую навучальную акругу. Мела 7 класаў. На чале з дырэктарам працавалі 16 выкладчыкаў, 3 законанастаўнікі, інспектар. Выкладаліся руская, польская, нямецкая, і французская мовы, геаграфія, хімія, гісторыя, матэматыка, законазнаўства, касмаграфія, маляванне, чарчэнне, пачатковая ваенная навука, музыка, рамёствы, гімнастыка і інш[1].

У 1885 годзе ў Пінскім рэальным вучылішчы навучаліся 185 юнакоў[1].

Выпускнікі мелі перавагу пры паступленні ў вышэйшыя тэхнічныя і сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, на фізіка-матэматычныя факультэты ўніверсітэтаў. Сярод выкладчыкаў былі выхаванцы вучылішча, выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі, Віленскага настаўніцкага інстытута, універсітэтаў Масквы, Юр’ева, Кіева, Лейпцыгскай філалагічнай семінарыі і інш.

У 1915 годзе вучылішча пераведзена ў Мазыр. У 1918 годзе скасавана[1].

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Пінскага рэальнага вучылішча[2].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]