Пінская дыяцэзія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пінская дыяцэзія
Краіна
Дата заснавання 1925[1]
Кафедральны сабор Сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Мітраполія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Прыходаў 84
Іерарх Антоній Дзям’янка
Плошча дыяцэзіі
  • 72 700 км²
Афіцыйны сайт pcd.by/be/
Святое сямейства з Францыскам. XVI ст. Рама. Францысканскі касцёл Успення Марыі. Пінск.

Пі́нская дыяцэ́зія (Dioecesis Pinskensis Latinorum) — каталіцкая дыяцэзія (епархія) у Беларусі. Створана 28 кастрычніка 1925. Сёння Пінская дыяцэзія займае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Цэнтр у Пінску. Дыяцэзія аб’ядноўвае Баранавіцкі, Брэсцкі, Гомельскі, Ляхавіцкі, Мазырскі, Пінскі і Пружанскі дэканаты. Да дыяцэзіі адносіцца Пінская семінарыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая спроба заснаваць дыяцэзію з цэнтрам у Пінску была зробленая ў 1794 годзе магілёўскім архібіскупам Станіславам Богуш-Сестранцэвічам. Аднак у 1798 годзе папскі нунцый у Расіі Л. Літа адмяніў дыяцэзію як некананічна створаную. У тым жа годзе на падставе папскай булы і імператарскага ўказа была заснавана Мінская рымска-каталіцкая дыяцэзія, у склад якой увайшла тэрыторыя ліквідаванай Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзія.

Пазней, у 1917 годзе Мінская дыяцэзія была адноўленая, аднак у пачатку 1920-х гадоў яе біскуп Зігмунд Лазінскі быў вымушаны пакінуць Мінск і шукаць новую рэзідэнцыю, якой стаў Пінск у межах Польшчы. 28 кастрычніка 1925 года апостальскай канстытуцыяй «Vixdum Poloniae unitas» была створана Пінская дыяцэзія, якая фактычна існавала да 1939 года, фармальна да 1946 года (года смерці біскупа). Дыяцэзіяй кіравалі біскупы пінскія: Зігмунд Лазінскі (1925—1932), Казімір Букраба (1932—1946).

У 1991 годзе епархія адноўлена ў межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей у падначаленні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Біскупы[правіць | правіць зыходнік]

Дэканаты[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]