Пінская справа
«Пінская справа» — палітычная крымінальная справа жыхарам Пінска, якія былі прызнаны палітвязнямі, абвінавачаныя паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Масавыя беспарадкі») ва ўдзеле ў масавых беспарадках уначы з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску. Справу разглядалі суддзі Яўген Брэган, Вера Філонік[1] і Андрэй Грушко[2].
Сутнасць справы
[правіць | правіць зыходнік]9 і 10 жніўня 2020 года ў Пінску адбываліся жорсткія сутыкненні паміж сілавікамі і пратэстоўцамі: людзі заблакавалі будынак Пінскага раённага выканаўчага камітэта і сталі патрабаваць сумленнага падліку галасоў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Як кажуць сведкі тых падзей, жыхары Пінска накіраваліся да выбарчых участкаў дазнацца вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, але іх накіроўвалі ў выканкам, маўляў, усе вынікі перадалі туды. Такім чынам людзі і пазбіраліся пад будынкам выканаўчага камітэта. На прапанову ўладаў, пяць прадстаўнікоў грамадзян пайшлі ў будынак «паразмаўляць», астатнія мірна чакалі, пляскалі ў ладкі, смяяліся, нават перакідваліся словамі з міліцыянтамі, сярод якіх было шмат знаёмых. А ў гэты час мясцовыя ўлады пільна сцягвалі дадатковыя сілы праваахоўнікаў, пасля чаго людзей узялі ў кола, а людзі спрабавалі вырвацца з гэтага ачаплення, баронячыся ад узброеных сілавікоў.
Пацярпелыя
[правіць | правіць зыходнік]Пацярпелымі выступаюць 109 супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, 72 з якіх праз відэасувязь заявілі пра нанесеную ім маральную шкоду агульным памерам 382 500 беларускіх рублёў. Свае маральныя пакуты міліцыянеры абгрунтоўвалі тым, што «зведалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, пакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». У ходзе судовай справы частка супрацоўнікаў МУС адмовілася ад маральнай кампенсацыі: супрацоўнікі Пінскага дэпартаменту аховы і Іванаўскага РАУС.
Справа
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова, начальнік упраўлення Следчага камітэту па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Канаплянік паведаміў дзяржаўным СМІ пра тое, што ў суд перадалі больш за 30 крымінальных справаў: хуліганства, здзек з дзяржсімволікі і гвалтоўныя дзеянні. Аднак, Суд Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка 2021 года пачаў разгляд толькі справы паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Масавыя беспарадкі»).
Паводле следства, грамадзяне хацелі захапіць гарадскі выканкам, чынілі беспарадкі, нанеслі розныя траўмы больш як сотні сілавікам, пашкодзілі транспартныя сродкі, а да таго знішчылі сметніцы, чатыры туі, 30 петуній, 110 аксамітак ды іншую маёмасць. Прычыненую шкоду ацанілі ў больш як 20 тысяч рублёў.
Прысуд
[правіць | правіць зыходнік]Суд прызначыў абвінавачаным выплаціць каля 24 тысячаў беларускіх рублёў як пакрыццё матэрыяльнай шкоды арганізацыям і прадпрыемствам. З іх амаль 19 тысячаў — міліцыі. На карысць 93 пацярпелых з абвінавачаных будуць спагнаныя каля 150 тысячаў рублёў кампенсацыі маральнай шкоды[3].
Спіс асуджаных і прысуды
[правіць | правіць зыходнік]Першая партыя
[правіць | правіць зыходнік]- Алена Маўшук — 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму;
- Сяргей Маўшук — 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Вячаслаў Рагашчук — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Рыгор Гунько — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Дэвід Масціцкі — 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Раман Багнавец — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Алег Рубец — 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Аляксандр Цярэшка — 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Артур Халімончык — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Данііл Богнат — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Станіслаў Міхайлаў — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Ігар Салавей — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Сяргей Ляжэнка — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Вячаслаў Шалямет — 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Другая партыя
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Лопух — 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Сяргей Цібец — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Валянцін Колб — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Андрэй Хвескавец — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Леанід Германовіч — 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Андрэй Моцук — 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Аляксандр Шандыба — 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Сяргей Волкаў — 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Аляксандр Шаламіцкі — 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Сяргей Шаламіцкі — 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Трэцяя партыя
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяпан Дрозд — 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Ілля Бохан — 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Зноскі
- ↑ У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе" . Праваабарончы цэнтр "Вясна". Праверана 04.01.2022.
- ↑ Да трох з паловай і чатырох гадоў калоніі асудзілі яшчэ двух фігурантаў "пінскай справы" . Праваабарончы цэнтр "Вясна". Праверана 04.01.2022.
- ↑ В Бресте вынесли приговоры 14 участникам «пинской бойни» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (30 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021.