Пінская і Лунінецкая епархія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
    Гэты артыкул прысвечаны Пінскай і Лунінецкай епархіі РПЦ. Пра каталіцкую епархію з цэнтрам у Пінску глядзіце ў артыкуле Пінская дыяцэзія
Пінская епархія
Свята-Варварынскі кафедральны сабор г. ПінскСвята-Варварынскі кафедральны сабор г. Пінск
Агульныя звесткі
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Епархіяльны цэнтр Пінск
Заснавана 1328, 1989[1]
Кіраванне
Кіруючы архірэй архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій (Вайтовіч) (з 2 чэрвеня 2022)
Кафедральны храм Свята-Варварынскі сабор (Пінск)
Статыстыка
Благачынняў 8
Прыходаў 176 (2012)[1]
Храмаў 193 (2012)[1]
Святароў 174 (2012)[1]
Сайт pinskeparh.by
Карта
Епархія на карце Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пінская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рускай Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Заснавана ў 1328 годзе, адноўлена 6 ліпеня 1989 года. Аб’ядноўвае прыходы і манастыр на тэрыторыі Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Лунінецкага, Ляхавіцкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 канца X — пачатаку XI стагоддзя тэрыторыя епархіі ўваходзіла ў склад Тураўскай праваслаўнай епархіі ў падпарадкаванні Кіеўскай мітраполіі. У 1241 годзе кафедра перанесена ў Пінск, што лічыцца пачаткам дзейнасці Пінскай праваслаўнай епархіі. У XIV стагоддзя епархія тройчы знаходзілася ў юрысдыкцыі Галіцкай мітраполіі, пасля яе скасавання — зноў y Кіеўскай. У 1595—1795 пінскай кафедрай валодалі уніяты, аднак y 1620—1632 гадах Пінская праваслаўная епархія адраджалася і існавала адначасова з уніяцкай. У 1795—1839 гадах уніяцкія прыходы епархіі аб’ядналіся з праваслаўнай царквой і іх тэрыторыя была ўключана ў склад Мінскай праваслаўнай епархіі.

У 1920 епархія адноўлена, y 1922—1939 знаходзілася ў складзе Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

У 1941 на пінскую кафедру быў прызначаны епіскап Маскоўскага патрыярхату, аднак з-за ваеных дзеянняў ён не змог кіраваць епархіяй. У 1942—1944 епархія знаходзілася ў падпарадкаванні Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы; y 1944 вернута ў юрысдыкдыю Маскоўскага патрыярхату.

У 1839—1840 і 1980—1990 гадах тытул «епіскап пінскі» насілі вікарыі Мінскай епархіі. У 1990 дзейнасць Пінскай праваслаўнай епархіі адноўлена ў складзе Беларускай праваслаўнай царквы, яе тэрыторыя ахоплівае 8 адміністрацыйных раёнаў Брэсцкай вобласці: Пінскі, Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Луні нецкі, Ляхавіцкі, Столінскі.

Станам на канец 1999 года ў епархіі 147 прыходаў, 34 капліцы, 128 святароў, 5 дыяканаў, Пінскі Варварынскі манастыр (адноўлены з 1993).

Архірэі[правіць | правіць зыходнік]

Пінская епархія

Благачынні (Дабрачынні)[правіць | правіць зыходнік]

Манастыры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Пінская епархія (руск.). Патрыярхія.ru. Праверана 2014-02-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]