Пінскі кляштар бернардзінцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Пінскі кляштар бернардзінцаў
Monastery of Bernardines, Pinsk.JPG
52°07′08″ пн. ш. 26°06′37,48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000544шыфр 112Г000544

Пінскі кляштар бернардзінцаў — колішні кляштар у Пінску Брэсцкай вобласці, які існаваў у 17051832 гадах. Размешчаны па вуліцы Савецкай, 36.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Колішні кляштар. 1915
Колішні кляштар на аэрафотаздымку. 1916

Заснаваны ў 1705 годзе М. С. Вішнявецкім і яго жонкай Кацярынай з Дольскіх. Агульная плошча 6 маргоў 2 пруты, уключаў агароды і лугі. Штогодняя «правізія» складала 1500 злотых. Уваходзіў у Літоўскую правінцыю ордэна бернардзінцаў. У 17651786 пабудаваны мураваны касцёл Міхаіла Арханёла, парафіі пры ім не было. У пачатку 19 ст. дабудаваны сакрысція і прылеглае памяшканне. Гараднічы Берасцейскага ваяводства В. Грабоўскі адпісаў на будоўлю касцёла 16 тыс. злотых. У 1832 годзе ў кляштары жылі 13 манахаў. У тым жа годзе кляштар скасаваны. Пазней касцёл перарабілі на царкву Св. Варвары, а ў 1858 у памяшканнях кляштара размясціўся Пінскі Варварынскі манастыр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]