Пінскі манетны скарб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пінскі скарб)

Пінскі манетны скарб — скарб, знойдзены ў 1804 годзе ў г.Пінск. Уладальнік зямлі, на якой быў выяўлены скарб, шляхціц Рыдзеўскі падараваў імператару Аляксандру I 20 залатых манет, у тым ліку 6 златнікаў Уладзіміра Святаслававіча (980—1025) і Канстанціна VIII (1025-28), 4 або 5 намісмаў Рамана IV (1068-71), 2 намісмы Нікіфара Ватаніята (1078-81) і, верагодна, іншых імператаў. У Эрмітаж перададзена 12 манет — усе златнікі і 6 намісмаў. Лёс астатніх манет скарбу невядомы. Ухаваны ў 3-й чвэрці 11 стагоддзя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]