Пінтурык’я
Пінтурык'я | |
---|---|
Pinturicchio | |
Імя пры нараджэнні | Бернардзіна дзі Бета дзі Б'яджа |
Дата нараджэння | 1454[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 1513[3][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў, рысавальнік |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне |
Уплыў | П’етра Перуджына |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пінтурык’я (варыянт напісання — Пінтурыкія; італ.: Pinturicchio; уласна Бернардзіна дзі Бета (ці дзі Бенедэта) дзі Б’яджа, Bernardino di Betto di Biagio, 1454, Перуджа — 1513, Сіена) — італьянскі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік умбрыйскай школы кватрачэнта. Вучыўся ў Ф'ярэнца дзі Ларэнца, разам з Рафаэлем — у Перуджына, якому дапамагаў пры стварэнні фрэсак Сіксцінскай капэлы Ватыкана (1481—1482), а па некаторых даных — яшчэ і ў Бенедэта Капаралі, стваральніка палаца кардынала Пасерыні, пасля распісанага Сіньярэлі. Верагодна, зведаў уплыў і Бенедэта Банфільі, настаўнікі Перуджына. Стаўшы сталым майстрам, Пінтурык’я адмовіўся ад некаторых прынцыпаў Перуджына — аднастайнасці і паважнасці фігур, адзінства часу і месцы, — што збліжае яго хутчэй з Бацічэлі[5].
Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі — Перуджы, Рыме, Арв'ета, Спалета, Сіене. Найбольш вядомыя роспісы — у царкве Санта-Марыя-дэль-Попала, Апартаментах Борджыа і Сіенскім саборы (бібліятэка Пікаламіні). На яго фрэсках часта з’яўляюцца «гратэскі» (элементы расліннага і архітэктурнага арнаменту). Са станковых палотнаў характэрны «Партрэт хлопчыка», які захоўваецца ў Дрэздэнскай галерэі.
Вазары досыць негатыўна адзываецца пра Пінтурык’я, лічачы яго славу недастаткова заслужанай. Акрамя таго, біёграф папракае мастака ў залішнім імкненні дагадзіць замоўцам.
Бенуа адзначае асаблівую дэкаратыўнасць прац мастака: «Кожная фрэска Пінтурык’я паасобку — нешта даволі пуставатае, вельмі наіўнае і ўмоўнае. Аднак у агульным эфекце яркія яго фарбы, багацце золата і вытанчаная арнаментыка, якой ён любіць атачаць свае галоўныя сюжэты, ствараюць чароўнае ўражанне»[6].
Зноскі
- ↑ а б в Pinturicchio // OPAC SBN Праверана 22 студзеня 2023.
- ↑ а б Grassi L. BERNARDINO di Betto, detto il Pinturicchio // Dizionario Biografico degli Italiani — 1967. — Vol. 9. Праверана 22 студзеня 2023.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Pinturicchio // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Арган Д. История итальянского искусства. М., 1990. — Т. 1. — С. 112
- ↑ Бенуа А. Н. История живописи. СПб., 1912. — Т. 2. — С. 76.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дрезденская галерея. М., 2005.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
Пінтурык’я на Вікісховішчы |