Піпін Ландэнскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Піпін I Ландэнскі
фр.: Pépin de Landen
Піпін I Ландэнскі
маярдом Аўстразіі
623 — 640
Папярэднік: Хуга
Пераемнік: Грымаальд Старэйшы
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: каля 580
Смерць: 640(0640)
Landen[d]
Род: Піпініды
Бацька: Карламан
Маці: ?
Жонка: святая Іта
Дзеці: сыны: Бавон, Грымаальд Старэйшы
дачка: Бега Андэнская, Гертруда

Піпі́н Ландэ́нскі (фр.: Pépin de Landen; каля 580640) — маярдом Аўстразіі ў 623 — 640 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Піпін, празваны Ландэнскім (па мястэчку Ландэну, у сучаснай Бельгіі) ці Старэйшым, быў сынам Карламана(англ.) бел. і належаў да багатай і знатнай сям'і, спадчынныя ўладанні, якой знаходзіліся ў Аўстразіі, па Маасу і Мазелю. Ён быў адным з тых прадстаўнікоў аўстразійскай знаці, якія, варагуючы з Брунгільдай, запрасілі ў Аўстразію караля Нейстрыі Хлотара II. Хлотар II прызначыў Піпіна пераемнікам Хуга на пасадзе аўстразійскага маярдома, а затым і адным з апекуноў свайго малалетняга сына Дагаберта I.

Калі Дагаберт пасля смерці бацькі стаў каралём Аўстразіі, Нейстрыі і Бургундыі, ён трымаў Піпіна пры сваім двары ў Нейстрыі і Піпін ізноў заняў пасаду маярдома Аўстразіі толькі пры Сігіберце III. Хронікі паведамляюць, што Піпін «кіраваў людзьмі Аўстразіі з асцярожнасцю, гонарам і дабрынёй і прывязаў іх усіх да сябе сувяззю сяброўства».

Піпін Ландэнскі памёр у 640 годзе, пакінуўшы ад шлюбу з святой Ітай сыноў — святога Бавона і Грымаальда — і дачок — Бегу і Гертруду.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0
  • Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 2.