Піраміда Кукулькана
Славутасць | |
Піраміда Кукулькана | |
---|---|
ісп.: Templo de Kukulcán | |
![]() | |
20°40′58″ пн. ш. 88°34′07″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вышыня | 24 м |
![]() |
Піраміда Кукулькана (ісп.: El Castillo) — храмавы будынак, уцалелы сярод руін старажытнага горада мая Чычэн-Іца на паўвостраве Юкатан у Мексіцы. Кукулькан у мая з’яўляўся аналагам бога Кецалькаатля.
Унутры піраміды, уваход у якую знаходзіцца з паўночнага боку, размешчаны непасрэдна храм з двума памяшканнямі. У ім знаходзіцца ахвярная фігура Чак-Маоль і ягуаравы трон (гл. цыноўкі ягуара ў ацтэкаў). Вышыня піраміды складае 30 м, даўжыня яе бакоў налічвае 55 м, наверх вядуць 365 ступеней, якія сімвалізуюць дні года. Акрамя функцыі храма піраміда, верагодна, выконвала функцыю календара.
Штогод у дні восеньскага і вясновага раўнадзенства (21 сакавіка і 23 верасня) можна назіраць унікальнае відовішча «птушынага змея». Цень ступеньчатых рэбраў піраміды падае на адну з лесвіц. Пры гэтым ствараецца ўражанне, што па ёй паўзе змей, у сакавіку ўверх, а ў верасні ўніз. Канец лесвіцы ў адпаведнасці з гэтым эфектам увенчаны каменнай галавой змяі.