Пісар вялікі літоўскі
Выгляд
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Пісар вялікі літоўскі (лац.: notarius magnus) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
З 1566 года вызначана сталая колькасць у шэсць пісараў. (1) Першы з іх Мікалай Нарушэвіч быў прызначаны вялікім падскарбім 11 сакавіка 1566 года, але да смерці ў 1575 годзе захоўваў і ўрад пісара. Наступныя падскарбіі, пераемнікі Нарушэвіча, таксама адначасова трымалі і ўрад пісара вялікага літоўскага.
Акрамя Нарушэвіча было намінавана яшчэ 5 пісараў, але ў часы вялікага князя Стэфана Баторыя іх колькасць была скарочана да 4.
Спачатку не было паслядоўнасці прызначэння свецкіх і духоўных пісараў, яе вызначылі ў 1709 годзе.
Пісары вялікія духоўныя літоўскія
[правіць | правіць зыходнік]
- Караль Панцажынскі (19.11.1709 — 15.10.1720)
- Багуслаў Гасеўскі (11.10.1720 — 1724)
- Міхал Ян Зянковіч (1724—1730)
- Антоній Война (17.4.1730 і 14.10.1730 — 10.6.1740)
- Юрый Мікалай Гільзен (10.6.1740 — 1744)
- Антоній Эразм Валовіч (19.9.1744 — 14.6.1748)
- князь Ігнацій Масальскі (20.6.1748 — 14.12.1754)

- Тамаш Ігнацы Зянковіч (13.12.1754 — 12.3.1762)
- Павел Ксаверый Бжастоўскі (12.3.1762 — 8.8.1774)
- Юзаф Казімір Касакоўскі (18.5.1775 — 3.1781)
- Адам Станіслаў Нарушэвіч (24.3.1781 — 1788)
- Міхал Хамінскі (21.6.1788 — 1790)
- князь Каспар Гедройц (22.6.1790 —)
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.