Пісар скарбовы літоўскі
Пісар скарбовы літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, які вёў прыходныя ці расходныя ведамасці. Урад вядомы з 1519. У 1550-х падчас рэформ Жыгімонта Аўгуста звязаных валочнай памерай была рэарганізавана скарбовая адміністрацыя, калі былі ўстаноўлены 2 скарбовыя пісары з пашыранымі паўнамоцтвамі. Ім было даручана прымаць справаздачы з даходаў, якія паступалі ў скарб, ажыццяўляць кантроль за сумай паступленняў, інфармаваць гаспадара аб усім тым, што яны лічылі шкодным для даходаў (калі іх непасрэдны начальнік не зрабіў гэта асабіста).
У далейшым колькасць скарбовых пісараў была павялічына да 3 (часам іх было 4), а іх абавязкі дыферынцаваны: 2 з іх адказвалі за прыход (прыходавыя пісары, 1 з іх загадваў скарбовай Метрыкай) і 1 — за расход (расходавы пісар).
Пісарамі скарбовымі літоўскімі былі
[правіць | правіць зыходнік]- N.N. (? — 29.3.1519 — 1.5.1532 — ?)
- Матыс Бернардус з Барцова (пісар скарбу ЯКМ; 3.81528)
- Андрэй Фёдаравіч Маноўскі (Маноўскі Федаровіч, Фёдар Маноўскі; да 1530 — да 18.3.1566)
- Войцех Юрчынскі (пісар гаспадарскі скарбны; 17.12.1549 — 17.11.1550)
Спіс пісараў прыходавых I
[правіць | правіць зыходнік]- Ян Макавецкі (? — 15.4.1557 — да 24.5.1569)
- Тамаш Макавецкі (24.5.1569 — да 14.11.1586)
- Ян Бароўскі (? — 16.2.1590 — да 28.5.1692; 28.4.1590 з-за хваробы Яна Бароўскага намінаваны Ян Чыж, але ўраду не прыняў)
- Ян Далмат-Ісайкоўскі (28.5.1592 — да 4.4.1628)
- Францішак Далмат-Ісайкоўскі (10.3.1623 — 15.12.1640)
- Габрыэль Караль Кімбар (15.12.1640 — 26.1.1649)
- Міхал Казімір Падбіпента (Палупента) (25.1.1649 — 10.3.1649 — ?)
- Самуэль Геранім Коцел (1649 — 10.2.1666 — ?)
- Давід Станіслаў Амбражэвіч (? — 30.12.1666 — 12.8.1701 — ?)
- Антоній Францішак Крыўкоўскі (22.12.1702 — 30.5.1704 — ?)
- Давід Міцкевіч (20.10.1704 — 12.10.1722)
- Людвік Саковіч (12.10.1722 — 1748)
- Мікалай Лапацінскі (12.11.1748 — 1750)
- Андрэй Зянковіч (24.5.1750 — 9.5.1761)
- Ігнат Блажэй Лапацінскі (6.5.1761 — 11.10.1776 — ?)
- Казімір Вольмер (10.1.1777 — 20.12.1777)
- Юстыніян Неміровіч-Шчыт (27.12.1777 — 1787 — ?)
- Станіслаў Аўгуст Горскі (14.4.1788 — 1793 — ?)
Спіс пісараў прыходавых II
[правіць | правіць зыходнік]- Геранім Квілецкі (? — 15.4.1557 — да 28.6.1571)
- Войцех Славенцкі (Славінскі; 8.7.1571 — да 3.3.1603)
- Ян Корсак (3.3.1563 — да 3.8.1618)
- Станіслаў Бейнарт (13.8.1618 — 5.5.1631)
- Павел Срэдзінскі (да 7.4.1632 — 13.7.1639 — ?)
- Станіслаў Ян Срэдзінскі (28.3.1645? — 29.1.1653)
- Ян Андрэй Эйдзятовіч (23.1.1653 — да 2.2.1676)
- Юрый Ваўжынец Земла (25.2.1676 — 9.4.1701)
- Марцыян Ян Земла (5.5.1701 — 3.10.1713)
- Міхал Брунон Слізень (15.9.1715 — да 12.5.1729)
- Антоній Ян Норніцкі (12.5.1729 — 16.8.1735)
- Францішак Касцялкоўскі (22.5.1737 — 1744)
- Ян Касцялкоўскі (9.11.1744 — 1748)
- Марцыян Марыконі (22.6.1748 — 1790)
- Ігнацій Марыконі (17.6.1790 —)
Спіс пісараў расходавых
[правіць | правіць зыходнік]- Ларіён (Лаўрын) Іванавіч (? — 1.1558 — да 30.5.1584)
- Андрэй Ілгоўскі (6.5.1586 — 11.6.1597 — ?)
- Юрый Галаўня (? — 6.1598 — 1605)
- Павел Якімовіч Галаўня (25.3.1605 — 18.11.1635 — ?)
- Юзаф Кляноўскі (28.8.1640 — 1647)
- Юрый Белазор (23.1.1649 — 1658)
- Мікалай Францішак Расахацкі (12.3.1658 — 12.4.1685)
- Міхал Казімір Ямант-Палевіч (каля 5.7.1683 — 16.6.1690)
- Ян Шротар (Шрэтар; 26.6.1690 — каля 22.4.1694)
- Юрый Ваўжынец Гірдзімонт Шымковіч (? — 1696 — 2.3.1709)
- Міхал Казімір Коцел (24.5.1710 — да 28.2.1716)
- Пётр Дунін-Глушынскі са Скрына (28.2.1716 — 1720)
- Людвік Быхавец (2.3.1720 — 6.9.1734 — ?)
- Мікалай Роліч-Аўсяны (30.1.1736 — да 20.8.1748)
- Віктар Юзаф Хэлхоўскі (12.8.1748 — 6.4.1763)
- Людвік Хэлхоўскі (6.4.1763 — 1765)
- Міхал Касакоўскі (31.7.1765 — 5.6.1781)
- Рафал Слізень (5.6.1781 — 29.1.1782)
- Міхал (Ігнацій?) Швыкоўскі (23.2.1782 — 27.3.1784)
- Міхал Вінцэнт Валовіч (9.4.1784 — 30.9.1794 —)
Як пісары скарбовыя таксама выступаюць:
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Казімір Войшка-Скорабагаты (? — 26.8.1669 — 1673)
- Самуэль Міхал Гарбачэўскі (па Ваўжынцу Землу; 1.5.1701 — 10.2.1705 — ?)
- Яўстах Ян Бурда (? — 9.4.1706 — 23.8.1715 — 7)
- Келпш (па Р. Л. Саковічу; 22.6.1748 — 1752)
- Юрый Белазор (па Мікалаю Аўсянаму; 16.8.1748 — 1752 — ?)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. — Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.