Пітсбург Стайлерз

Пітсбург Стайлерз (англ.: Pittsburgh Steelers) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з амерыканскага горада Пітсбург, Пенсільванія. Каманда выступае ў Паўночным Дывізіёне Амерыканскай Футбольнай канферэнцыі (АФК) Нацыянальнай Футбольнай Лігі (НФЛ). Каманда была заснавана ў 1933 годзе і першапачаткова мела назву «Пітсбург Пайратс». Уладальнік клуба — Дэн Руні. Свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Экрысюр Стэдзіум».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Пітсбург Стайлерз» з’яўляюцца сёмым па ўзросце клубам у Нацыянальнай футбольнай лізе (НФЛ), да якой яны далучыліся ў 1933 годзе разам з «Філадэльфія Іглз». Каманду заснаваў Артур Джозэф Руні-старэйшы (27 студзеня 1901 — 25 жніўня 1988). Ён быў першым прэзідэнтам «Пітсбург Стайлерз» з 1933 па 1974 год і першым старшынёй каманды з 1933 года да сваёй смерці ў 1988 годзе. Сям’я Руні валодае кантрольным пакетам акцый клуба амаль усю яго гісторыю.
«Пітсбург Стайлерз» згулялі свой першы двубой ў НФЛ пад назвай «Пітсбург Пайратс», 20 верасня 1933 года. У той гульні «Стайлерз» саступілі «Нью-Ёрк Джаентс» з лікам 23:2.[1] З моманту свайго заснавання каманда выйграла шэсць чэмпіянатаў лігі і ўдзельнічала ў больш чым тысячы гульняў. У 2008 годзе «Стайлерз» стала першай камандай НФЛ, якая выйграла шэсць тытулаў Суперкубка. У цяперашні час клуб займае чацвёртае месца па колькасці перамог ў НФЛ пасля Пэкерс (13), Бэрз (9) і Джаентс (8). Васемнаццаць гульцоў, трэнераў і адміністратараў «Стайлерз» былі занесены ў Залу славы прафесійнага футбола.
Лагатып і форма
[правіць | правіць зыходнік]«Стайлерз» выкарыстоўвалі чорны і залаты ў якасці колераў з моманту заснавання клуба, адзіным выключэннем стаў сезон 1943 года, калі яны аб’ядналіся з «Філадэльфія Іглз» і стварылі «Стыглз». У той сезон колеры каманды былі зялёна-белымі (колеры «Філадэльфіі Іглз»). Першапачаткова каманда насіла аднатонныя залацістыя шлемы і чорныя майкі. Чорна-залатыя колеры «Стайлерз» цяпер падзяляюць усе буйныя прафесійныя каманды ў горадзе, у тым ліку «Пітсбург Пайрэтс» у бейсболе і «Пітсбург Пінгвінз» у хакеі. Адценне золата нязначна адрозніваецца паміж камандамі: Пінгвіны раней выкарыстоўвалі «Vegas Gold», колер, падобны на металічнае золата, а золата Піратаў — больш цёмна-гарчычна-жоўта-залацістае, у той час як «золата» Стылерз больш падобна на ярка-канареечнае жоўтае. Чорны і залаты таксама з’яўляюцца колерамі афіцыйнага сцяга горада.
Лагатып «Стайлерз» быў уведзены ў 1962 годзе. Для асновы лагатыпа быў узяты Стылмарк (англ.- Steelmark). Steelmark — гэта лагатып, які прадстаўляе сталь і сталеліцейную прамысловасць, які належыць Амерыканскаму інстытуту жалеза і сталі і выкарыстоўваецца ім для прасоўвання прадукцыі і яе вытворцаў. Складаецца са слова «Стайлерз», акружанага трыма астроідамі (гіпацыклоідамі чатырох куспідаў). Першапачатковае значэнне астроідаў было: «Сталь палягчае вашу працу, асвятляе ваш вольны час і пашырае ваш свет». Пазней колеры сталі адлюстроўваць інгрэдыенты, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе вытворчасці сталі: жоўты для вугалю, чырвоны для жалезнай руды і сіні для сталёвага лому.[2]
Супрацьстаянні
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі супернікамі «Пітсбург Стайлерз» з’яўляюцца іх супернікі па дывізіёне — «Цынцынаці Бенгалс», «Балтымар Рэйвенс» і «Кліўленд Браўнс».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён лігі (6)
Пераможца канферэнцыі (8)
- АФК: 1974, 1975, 1978, 1979, 1995, 2005, 2008, 2010
Пераможца дывізіёна (20)
- Цэнтр АФК: 1972, 1974, 1975, 1976, 1977, 1978, 1979, 1983, 1984, 1992, 1994, 1995, 1996, 1997, 2001
- Поўнач АФК: 2002, 2004, 2007, 2008, 2010
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ History of Football | Pro Football Hall of Fame | Pro Football Hall of Fame (англ.). pfhof. Праверана 20 мая 2025.
- ↑ History of the Steelmark (англ.). American Iron and Steel Institute. Праверана 20 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Пітсбург Стайлерз на Вікісховішчы |
- Пітсбург Стайлерз Афіцыйны сайт