Пітэр Лелі
| Пітэр Лелі | |
|---|---|
| англ.: Peter Lely | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Pieter van der Faes |
| Дата нараджэння | 14 верасня 1618[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 лістапада 1680[1][4][…] (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, рысавальшчык, дызайнер |
| Жанр | партрэт[5][7][…] і жывапіс |
| Мастацкі кірунак | жывапіс барока[d][8] |
| Уплыў | Frans Pietersz. de Grebber[d] |
| Уплыў на | Аліўе ван Дойрэн[d] і John Greenhill[d] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Пітэр Лелі (англ.: Peter Lely, сапраўднае імя Пітэр ван дэр Фес, нідэрл.: Pieter van der Faes; 14 верасня 1618, Зост, Германія — 30 лістапада 1680, Лондан) — англійскі жывапісец галандскага паходжання, вядучы англійскі партрэтыст XVII стагоддзя.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пітэр Лелі нарадзіўся ў Зосце ў 1618 годзе. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Харлеме, дзе ён быў вучнем Пітэра Франса дэ Грэбера. Ён стаў майстрам Гільдыі Святога Лукі ў Харлеме ў 1637 годзе. Карціны з яго галандскага перыяду жыцця, якія з упэўненасцю можна вызначыць, як працы Лелі, да гэтага часу невядомыя. У 1641 годзе перабіраецца ў Англію, дзе выступае як прадаўжальнік творчасці ван Дэйка. Партрэтны жывапіс у Англіі, які расквітнеў у XVIII стагоддзі, у XVII стагоддзі выконваўся выключна замежнымі майстрамі, якія знаходзілі шматлікую кліентуру пры каралеўскім двары.
Першыя вядомыя жанравыя палотны Лелі нясуць выразны ўплыў Караваджа і яго паслядоўнікаў у Утрэхце. Але ўжо ў сваім першым партрэце мастак паказвае відавочнае падабенства з манерай ван Дэйка, якую ў сваіх наступных працах яшчэ больш развіў. Будучы на службе ў лорда Нартамберленда, капіюе карціны ван Дэйка. У той жа час стварае і шэраг арыгінальных палотнаў. Пасля рэстаўрацыі Сцюартаў, працуе як прыдворны мастак караля Карла II Англійскага. Ён быў прысвечаны ў рыцары ў 1679 годзе.
Сярод яго вучняў былі Джон Грынхіл і Уільям Вісінг.
Зноскі
- 1 2 Peter Lely
- ↑ Pieter van der Faas // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 RKDartists
- ↑ Peter Lely // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 National Gallery of Art - Collection
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp02697/sir-peter-lely?search=sas&sText=lely&OConly=true Праверана 20 красавіка 2021.
- ↑ Sir Peter Lely // Encyclopædia Britannica